Новости / Общество

«Гэта я, я вярнуўся з таго свету». Андрэй Дынько – аб затрыманні і сутках на Акрэсціна

25.07.2021, 10:46  / remove_red_eye 524   / chat_bubble1

Галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько дзеліцца думкамі, перажываннямі, якія з’явіліся ў яго пасля 13 сутак у нялюдскіх умовах на Акрэсціна.

«Гэта я, я вярнуўся з таго свету». Андрэй Дынько – аб затрыманні і сутках на Акрэсціна

Андрэй Дынько пасля 13 сутак на Акрэсціна. Фота: Наша Ніва

Яго маналог, у якім ён разважае пра сваё затрыманне, апублікавала «Наша Ніва».

«Гэта я, я вярнуўся з таго свету.

Што магу сказаць?

Па-першае, так, на Акрэсціна сапраўдная катавальня. Усё прадумана для абесчалавечвання чалавека. Але ўсё гэта можна вытрымаць: і фізічна, і маральна чалавек мабілізуецца ў такіх умовах. Так што — спакойна. Я пэўны, што маіх калег таксама не зламаюць і не надломяць.

Па-другое, мае калегі — сапраўдныя героі. Наша Ніва не пакінула пазіцый і выконвала свой прафесійны абавязак да канца.

Па-трэцяе, найбольшай нечаканасцю было, колькі людзей па той бок стараліся — яны то разумеюць, што там усё татальна праслухоўваецца і праглядаецца — стараліся жэстам, намёкам, паўзай прадэманстраваць часам салідарнасць, а часам — чалавечнасць. Гэта неацэнна.

Па-чацвёртае, я пад падпіскай аб неразгалошванні, але вы ведаеце самі артыкулы, па якіх нас падазраюць. Першы быў смехатворны, другі — яшчэ больш смехатворны.

Па-пятае, трапіўшы на той свет, я ўразіўся, наколькі слаба мы, у СМІ, яшчэ працавалі. На Акрэсціна я зразумеў, што там, у кожнай камеры па адным, сядзяць дзясяткі арыштаваных па справе аб «падрыве» антэны Вілейскай РЛС Расіі. Між тым на момант майго затрымання СМІ зусім нічога не ведалі пра гэтыя затрыманні. Выснова тут такая: цяпер, калі легальная праца прафесійных журналістаў у Беларусі стала немагчымая, журналістам павінен стаць кожны беларус. Трэба каб усё трапляла ў СМІ, сацсеткі, каналы тыя ці іншыя. Інфармацыя, фоты, відэа — журналістам павінен стаць кожны.

Па-шостае, дзякуй усім знаёмым і незнаёмым за салідарнасць. Толькі давайце памятаць: салідарнасць найбольш патрэбная найменш вядомым, і яна павінна быць не разавай, а паслядоўнай. Менш сімвалічных жэстаў, больш —практычных. Кожная капейка хай пападае тым, каму яна найбольш патрэбная.

Па-сёмае, я не ведаю, чаму, па якой логіцы, у сілу чаго ці па якім разліку мяне і нашу бухгалтарку вызвалілі, а маіх калег пакінулі. Я маральна гатовы ў любы момант ізноў апынуцца на тым свеце. Я і сябе, і калег разглядаў як заложнікаў.

Па-восьмае, чым я займаў сябе ў камерах там, многія пытаюцца. На тым свеце галоўнае, чым заняты кожны чалавек, — гэта выжыванне, арганізацыя побыту так, каб максімальна захаваць свае сілы. Але я таксама чытаў сукамернікам — ну і іншым слухачам «падкастаў» — лекцыі па гісторыі. Нават задумаў кнігу на аснове іх.

І дзявятае. У мяне з’явілася новая, самая дарагая мне рэліквія — бутэлька, з якой я піў, з якой мыўся і на якой я спаў, замест падушкі, гэтыя 13 ночаў». 

Андрэя Дынько затрымалі 8 ліпеня па падазрэнні ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Праз 10 сутак яму не прад’явілі абвінавачванняў, але і не выпусцілі, затрымаўшы паўторна яшчэ на трое сутак па ч. 2 арт. 216 КК ( «Прычыненне маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове або ў буйным памеры»).

21 ліпеня Андрэя Дынько адпусцілі, узяўшы абавязацельства аб яўцы. За кратамі засталіся двое яго калегаў: галоўны рэдактар ​​«Нашай Нівы» Ягор Марціновіч і начальнік аддзела маркетынгу і рэкламы Андрэй Скурко.

Читайте также: Правозащитники признали задержанных сотрудников «Нашай Нівы» политзаключенными

В Беларуси ликвидируют сразу несколько негосударственных организаций. Среди них та, которая помогала больным детям и инвалидам

Лукашенко о зачистке неправительственных организаций: там тысячи людей работают с повернутыми, промытыми за чужие деньги мозгами

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Су-30

 Інфармацыя, фоты, відэа — журналістам павінен стаць кожны.

Дзякуй, хай гэта справа будзе для тваіх…