Новости / Общество

Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» спыняюць сваю працу ў Мінску. А што ў Баранавічах?

23.07.2021, 15:57  / remove_red_eye 329   / chat_bubble2

Бясплатныя курсы па вывучэнні беларускай мовы існавалі з 2014 года і былі распаўсюджаны ў 14 гарадах Беларусі, у тым ліку і ў Баранавічах.

Курсы беларускай мовы «Мова Нанова» спыняюць сваю працу ў Мінску. А што ў Баранавічах?

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Мінскі райвыканкам 23 ліпеня прыняў рашэнне ліквідаваць сацыяльна-культурную ўстанову «Мова Нанова». Аб гэтым у сваім Facebook паведаміў стваральнік курсаў Глеб Лабадзенка.

— Пракуратура на сайце курсаў знайшла нестатутную дзейнасць у выглядзе відэа з незарэгістраванай сімволікай і лагатыпам канала «Белсат». Нам пра гэта паведамілі постфактум, не даўшы выправіць парушэнні і выказаць свае аргументы, — напісаў Глеб.

Што датычыцца курсаў у Баранавічах, то яны таксама закрываюцца.

— Закрыццё ўстановы азначае закрыццё курсаў па ўсёй Беларусі. Я абсалютна згаджаюся з Глебам Лабадзенкам у тым, што застаецца штосьці большае, чым афіцыйная ўстанова, — супольнасць мовананоўцаў. Мы нікуды не знікаем, падумаем пра тое, што ды як можам рабіць у абставінах, якія склаліся, — паведаміла Intex-press Ганна Ліцкевіч – адна з арганізатараў курсаў у Баранавічах.

За ўвесь час існавання «Мова Нанова» ў Баранавічах гасцямі творчых сустрэч станавіліся такія знакамітыя асобы, як Аляксандр Ждановіч (Маляваныч), Вінцук Вячора, Юрый Жыгамонт, Зміцер Вайцюшкевіч, Міхась Зусь, Зміцер Есяневіч  і шмат-шмат іншых.

Асноўная канцэпцыя курсаў заключалася ў вывучэнні беларускай мовы з дапамогай розных праектаў, ініцытыў і вельмі цёплай атмасферы. Трэба адзначыць, што прынцыповы момант заняткаў – гэта апалітычнасць. У апошні час сустрэчы праходзілі ў анлайн-фармаце на платформе Zoom.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
wik

и я там был …«Мова Нанова» ! 🙂