Новости / Происшествия

Што вядома пра дзяўчыну, якую забіла маланка пад Мінскам. «Планавала вяселле, павысілі на працы»

19.07.2021, 15:27  / remove_red_eye 26262   / chat_bubble0

Увечары 17 ліпеня пад Мінскам здарылася бяда: падчас навальніцы маладзёны схаваліся пад дрэвам, у яго ўдарыла маланка. У выніку дзяўчына загінула, чацвёра хлопцаў у рэанімацыі. «Наша Ніва» пагаварыла з блізкімі Крысціны Ермаковіч — так звалі загінулую дзяўчыну.

Што вядома пра дзяўчыну, якую забіла маланка пад Мінскам. «Планавала вяселле, павысілі на працы»

Крысціна і Аляксандр. Фота Наша Ніва

Крысціне было 25 гадоў. Са звычайнай сям’і — «мама хатняя гаспадыня, бацька зарабляе» — адзінае дзіця ў бацькоў. Пасля школы яна пайшла вучыцца па гандлёвай спецыяльнасці. Займалася фітнэсам, працавала ў краме «Міла» прадавачкай. Нядаўна яе павысілі, піша Наша Ніва.

«Крысціну зрабілі загадчыцай крамы, яна вельмі радавалася гэтаму. Мы яе віншавалі, яна была вельмі задаволеная», — расказвае сяброўка. 

У той вечар 17 ліпеня Крысціна была ў Стайках разам са сваім хлопцам Аляксандрам. Былі ўдвох — астатнія трое пацярпелых людзі з іншай кампаніі, якія выпадкова забеглі пад тое ж дрэва.

«З Сашам Крысціна ўжо вельмі даўно, гадоў пяць ці шэсць. Саша трохі старэйшы за Крысціну. Ён адслужыў у войску, Крысціна яго дачакалася. Цяпер яны жылі разам. Завялі ката. Саша працаваў дальнабойшчыкам, але не так даўно звольніўся. Цяпер працаваў таксама кіроўцам — вазіў будматэрыялы.

Пару месяцаў таму, пад дзень народзінаў Крысціны, Саша зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца. Яна пагадзілася. Паціху планавалі вяселле,  думалі аформіць шлюб у наступным годзе, — кажа сяброўка Крысціны. — Дзяцей у іх не было».

Цяпер Саша ў бальніцыі. Сяброўка кажа, што ў яе няма інфармацыі пра стан хлопца. Але раней Мінздароўя інфармавала, што выжыўшыя знаходзяцца ў рэанімацыі: «Стан пацыентаў, пацярпелых ад удару маланкі на возеры ў Стайках, ацэньваецца як сярэдне-цяжкі. Урачы рыхтуюць іх да правядзення аператыўных умяшанняў. Гэта будзе комплекс хірургічнага лячэння з выдаленнем, пашкоджаных апёкамі тканін, і наступным правядзеннем пластыкі».

Дрэва, у якое ўдарыла маланка. Фота Наша Ніва

«Я не ведаю, чаму Крысціна з Сашам паехалі ў Стайкі, мяркую, проста купацца ў спякотны дзень. Пра бяду я даведалася раніцай: мне пазваніла наша агульная сяброўка, плакала, проста была істэрыка… Я нават не верыла спачатку. Мы заходзілі да бацькоў Крысціны учора. Стан у іх шокавы. Маці на супакойваючых прэпаратах, бацька яшчэ неяк трымаецца. Яны проста ў шоку — страцілі адзінае дзіця», — кажа сяброўка Крысціны.

Дрэва, у якое ўдарыла маланка. Фота Наша Ніва

«Крысціна была вясёлая, жыццярадасная дзяўчынка, у кампаніі заўсёды была нашай запальнічкай! Там дзе яна была — заўсёды быў смех і весялосць….у цяжкую хвіліну заўсёды дапамагала і была побач… Гэтая страта жудасная проста для нас,  да гэтага часу не верыцца што нашай любімай Крыс больш няма,» — кажа яшчэ адна сяброўка дзяўчыны.

Пахаваюць Крысціну 20 ліпеня.

Читайте также: «Люди упали, двое отлетели на несколько метров». Очевидец — о том, как вчера от молнии пострадали люди

Присоединяйтесь к нам в ViberInstagramВКонтакте или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

 

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии