Новости / Культура

Твор «Радзіва «Прудок». Дзённік» Андруся Горвата абмяркуюць на курсах «Мова Нанова». Заняткі праходзяць анлайн

14.07.2021, 10:52  / remove_red_eye 74   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць бясплатна усе жадаючыя.

Твор «Радзіва «Прудок». Дзённік» Андруся Горвата абмяркуюць на курсах «Мова Нанова». Заняткі праходзяць анлайн

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 14 ліпеня, а 19-й гадзіне, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На сустрэчы ўсе жадаючыя абмяркуюць твор «Радзіва “Прудок”. Дзённік» беларускага пісьменніка Андруся Горвата.

— Гэта кніга расказвае пра вяртанне да каранёў, да роднай моўнай і культурнай стыхіі і пра тое, як важна не згубіць бабуліны аповеды, — распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў.

Па словах Ганны, завітваць можна, нават калі твор не чыталі, таму што тэма актуальная, а сам аповед прасякнуты цеплынёй і гумарам.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць форму рэгістрацыі.

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram«ВКонтакте» i Тэлэграм-канале.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up