Новости / Спадчына

Труп девушки у дороги, новый «Бьюик» главы города и «левые» доходы у офицеров. О чем писали барановичские газеты в июне 1931 и 2001 годов

30.06.2021, 10:26  / remove_red_eye 1726   / chat_bubble0

Как жили Барановичи и регион 20 и 90 лет назад, узнала Intex-press, пролистав июньские номера старых газет.

Труп девушки у дороги, новый «Бьюик» главы города и «левые» доходы у офицеров. О чем писали барановичские газеты в июне 1931 и 2001 годов

Баранавіцкі рынак на міжваеннай паштоўцы. Знаходзіўся паміж сучаснымі вуліцамі Прытыцкага, Горкага, Гагарына, Чырвонаармейская. Са збораў Руслана РАВЯКІ

1931 год

Kurjer Wileński wraz z Kurjerem Wileńsko-Nowogródzkim

Kurjer Wileński

3 чэрвеня

Матч «Лаўда» (Вільня) – «Макабі» (Баранавічы) – 3:2

Першы выступ баранавіцкай «Макабі» ў Вільні прайшоў блага. Акрамя някепскага брамніка і добрага правага абаронцы, каманда не мае іншых перавагаў, усе астатнія гульцы выглядаюць досыць прымітыўна. Таму каманда не можа разлічваць на нейкі поспех.

«Лаўда» нічым не адрознівалася ад баранавіцкіх гасцей, праводзячы бяспланавую і брутальную гульню. Але нагорш выглядаў на полі суддзя паручнік Байгель, які надуманымі дзеяннямі толькі нерваваў гульцоў, што прыводзіла да доўгіх непатрэбных дыскусій.

Ход гульні не заслугоўвае апісання.

Słowo

13 чэрвеня

Небывалая бура

Над баранавіцкім паветам прайшла моцная бура, разам з перунамі і градам. Ад удараў перуна згарэлі некалькі гаспадарак у Ляхавіцкай і Мядзведзіцкай гмінах. Каля вёскі Гасцілавічы на пашы пярун забіў трох коней. Град велічынёй з лясны арэх знішчыў 20% пасеваў на тэрыторыі абедзвюх гмін.

У Ляхавічах, каля вуліцы Клецкай, пярун забіў жыхара мястэчка, 37-гадовага Яна Беліцкага.

16 чэрвеня

Няўдалы замах на цягнік

Чыгуначнік, які абыходзіў рэйкі на шляху Баранавічы – Пагарэльцы, заўважыў спружыну ад рысоры, прымацаваную да рэйкі двума кручкамі так, што магло прывесці да крушэння хуткага цягніка, які праз хвіліну павінен быў ехаць у Баранавічы. Спружына была прыбраная з рэйкі чыгуначнікам, які паведаміў пра выпадак у паліцыю.

Праведзенае следства выявіла, што спружыну на рэйкі прымацавалі Канстанцін Свістуновіч з Баранавіч і Ян Швед з Анісімавіч, якія такім чынам маглі справакаваць крушэнне хуткага цягніка. Свістуновіча і Шведа перадалі ў распараджэнне следчага суддзі ў Баранавічах.

5-ta rano

17 чэрвеня

Забіў 18-гадовую швагерку

Учора раніцай, каля дарогі Баранавічы – Каўпеніца, знайшлі цела дзяўчыны з разбітай галавой. Энергічнае следства паліцыі з Баранавіч выявіла, што забітая – 18-гадовая Ганна Вешчынка. Забойства выканаў яе швагер Адам Шутовіч. Ён ужо прызнаў сваю віну.

Публічныя абвесткі Міністэрства справядлівасці

13 чэрвеня

Суд акруговы ў Гродна, на падставе заявы Евы Лаўрусікавай з вёскі Сакалова Косаўскага павета разгледзеў справу па прызнанні памерлым Міхася Юркевіча, жыхара гэтай жа вёскі. Згаданы Юркевіч у 1921 годзе, пры вяртанні з бежанства з Расіі, быў зняты з цягніка на станцыі Баранавічы як хворы на тыф. З таго часу пра яго няма ніякай інфармацыі. Зніклы павінен з’явіцца ў суд на працягу 6 месяцаў, інакш ён пасля гэтага тэрміну будзе прызнаны памерлым. Звяртаемся таксама да ўсіх, хто ведае пра жыццё ці смерць Юркевіча, каб яны паведамілі суду аб вядомых ім фактах.

Robotnik ворган PPS (кампартыі Польшчы)

25 чэрвеня

Як гаспадарыць баранавіцкі стараста

Баранавіцкі стараста Пржэпалкоўскі некалі працаваў старастам у Макове. Сістэму гаспадарання, празваную зласліўцамі «макоўскай сістэмай», ён перанёс і ў Баранавічы. Пачалося з закупкі двух люксавых аўто: Buick і Essex, хаця быў тут дастаткова новы Ford, набыты папярэднім старастам. І адбылося гэта тады, як удзельнікам Сейміка некалькі месяцаў не выплочваецца заробак.

Гаспадаранне рамістра Пржэпалкоўскага ілюструе і наступная нядаўна выкрытая справа.

Пржэпалкоўскі, як кіраўнік Павятовага аддзела, пералічыў 250 тысяч злотых мясцовых падаткаў аднаму з найвялікшых мясцовых магнатаў графу Патоцкаму. Той жа Патоцкі атрымаў з Камунальнай касы, якой кіруе таксама стараста Пржэпалкоўскі, 120 тысяч злотых пазыкі.

Камунальная каса створана для патрэбаў дробных земляробаў. Падчас цяперашняга найцяжэйшага гаспадарчага крызісу, калі забанкрутавалі тысячы дробных земляробаў, Камунальная каса адмовіла цэламу шэрагу земляробаў у пазыцы нават 100 злотых, для закупкі зярна на пасеў ці каня для працы, пазбавіўшы беднякоў у магчымасці апрацоўцы зямлі, што вядзе да яшчэ большага пагаршэння крызісу ў нашым павеце. Для селяніна не знайшлося 100 злотых, але для яснавяльможнага пана графа ёсць 120 тысяч.

Селянін плаціць накладзены на яго падатак, а калі не, дык здымуць з яго апошнія боты, забяруць падушку ці іншыя рэчы. А тым часам граф не плаціць чвэрць мільёна падаткаў з некалькі тысяч гектараў лясоў і зямлі. Пры гэтым граф пералічыў 20 тысяч злотых на патрэбу LOPP (лігі супрацьпаветранай і супрацьгазавай абароны).

Колькасць беспрацоўных

Паводле дадзеных дзяржаўных органаў, падчас сусветнага крызісу ў Польшчы, с 14 па 20 чэрвеня, было зарэгістравана 292 048 беспрацоўных. З іх толькі 112 731 атрымаў грашовую дапамогу.

На 20 чэрвеня колькасць беспрацоўных складала: 60 748 у Сілезскім ваяводстве, Лодзь – 26 465, Саснавец – 21 404, Познань – 11 793, Вільня – 3585, Брэст – 3389, Гродна – 2750, Баранавічы – 816.

2001 год

Интекс-пресс старый логотип Intex-press

Intexpress

17 июня

Офицеры живут не по средствам

На прошлой неделе межгарнизонная военная прокуратура начала операцию под названием «Чистые руки».

В рамках операции была проведена проверка одной из воинских частей Барановичского гарнизона на предмет наличия у офицерского состава налоговых деклараций. Результаты неутешительные: более 30 должностных лиц будут наказаны за то, что не имели деклараций или указали в них неверные данные о собственном имуществе.

По словам барановичского межгарнизонного прокурора Александра Крысина, подобные нарушения носят в местном гарнизоне массовый характер. Работники прокуратуры нередко сталкиваются с тем, что офицер, получающий скромное жалованье, имеет несколько квартир, дорогие машины, то есть живет явно не по средствам; происхождение этого имущества и необходимо установить.

Читайте также: Атлета закопали на два метра в Барановичах и трагедия на дороге под Вольно. О чем писали барановичские газеты в мае 1931 и 2001 годов

Почему погас свет во время визита президента и крупная кража конфет из буфета кинотеатра. О чем писали барановичские газеты в апреле 1931 и 2001 годов

Крестьяне разоружили полицейских, труп ребенка в колодце и горожане на покосе. О чем писали барановичские газеты в марте 1931 и 2001 годов

Убийство на вечеринке, литр супа безработным, и спецавтобаза «проспала» гололед. О чем писали барановичские газеты в феврале 1931 и 2001 годов

Эпидемия гриппа, снежные метели и отмена елочных базаров. О чем писали барановичские газеты в декабре 1930 и 2000 годов

Бунт в тюрьме и конкурс на должность бурмистра. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1930 и 2000 годов

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up