Новости / Культура

Пра рамантыку падарожжаў раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

29.06.2021, 11:58  / remove_red_eye 121   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць бясплатна усе жадаючыя.

Пра рамантыку падарожжаў раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах. Заняткі праходзяць анлайн

Фото: pixabay.com

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 30 чэрвеня, а 19-й гадзіне, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве не будзе традыцыйнай моўнай часткі і госця – гасцямі будуць усе прысутныя.

– Па шматлікіх просьбах нашых удзельнікаў мы арганізоўваем гутарковую сустрэчу. Гутарыць будзем пра спантанныя і запланаваныя падарожжы, а таксама што яны значаць для нас, якія найбольш запомніліся ці ўразілі, пра што маем памятаць, выпраўляючыся ў чарговы шлях, – распавяла Intex-press адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч. – Спадзяемся, што атрымаецца і мову папрактыкаваць, і досведам падзяліцца, і натхненне на новыя вандроўкі атрымаць!

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялiкую форму рэгiстрацыi.

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram«ВКонтакте» i Тэлэграм-канале.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up