Новости / Экономика

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнта: на наступным тыдні ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраць улады ў Беларусі

17.06.2021, 15:47  / remove_red_eye 151   / chat_bubble1

«Мы лічым, што адзіны спосаб паважаць правы і выбар беларускага народа — гэта правесці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары», — заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнта: на наступным тыдні ЗША ўвядуць новыя санкцыі супраць улады ў Беларусі

Намесьніца дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд. Архіўнае фота Радыё Свабода

На наступным тыдні варта чакаць новых санкцыяў ЗША супраць цяперашняй улады ў Беларусі. Пра гэта заявіла падчас міжнароднай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC намесьніца дзяржсакратара ЗША ў палітычных пытаньнях Вікторыя Нуланд, пiша «Радыё Свабода».

Нуланд нагадала, што падчас саміту ў Жэнэве 16 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ясна выказаўся пра разыходжаньні паміж Злучанымі Штатамі і Расеяй у пытаньні Беларусі, і расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін з гэтым не спрачаўся.

Міжнародная канфэрэнцыя ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC праходзіць у сталіцы Славаччыны Браціславе. Нуланд выступала па відэасувязі з ЗША.

«Прэзыдэнт Байдэн вельмі ясна сказаў, што тое, што адбылося з прымусовай пасадкай самалёта, выцягваньнем адтуль дысыдэнта і пазьнейшым паказам яго зь відавочнымі сінякамі было проста беззаконным. І мы лічым, што адзіны спосаб паважаць правы і выбар беларускага народа — гэта правесьці сапраўды свабодныя і справядлівыя выбары, а спадар Лукашэнка відавочна баіцца гэта зрабіць», — заявіла Вікторыя Нуланд.

3 чэрвеня зноў уступілі ў дзеяньне санкцыі ЗША супраць 9 прадпрыемстваў і фірмаў беларускай нафтахімічнай прамысловасьці.

Хто ўжо трапіў пад санкцыі ЗША

  • «Белнафтахім»
  • «Белнафтахім ЗША»
  • «Нафтан»
  • «Беларускі нафтавы гандлёвы дом»
  • «Белшына»
  • «Гродна Азот»
  • «Гроднахімвалакно»
  • ААТ «Лякафарба»
  • ААТ «Полацак-Шкловалакно»

Што варта ведаць пра санкцыі ЗША

Першыя санкцыі, якія ўвяла адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе, прадугледжвалі блякаваньне ўласнасьці і актываў групы высокіх чыноўнікаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам. Санкцыі распаўсюджваліся таксама і на сем’і гэтых чыноўнікаў. Ім таксама забаранілі ўезд на тэрыторыю ЗША.

Пазьней асобам, у тым ліку і новым, якія папоўнілі сьпісы, забаранілі мець актывы на тэрыторыі ЗША і весьці бізнэс з амэрыканскімі партнэрамі.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі напрыканцы 2010 году ЗША пашырылі сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША. Акрамя таго, грамадзянам ЗША забаранілі весьці бізнэс зь дзяржаўным канцэрнам «Белнафтахім» і шэрагам іншых прадпрыемстваў. Гэтак Злучаныя Штаты адрэагавалі на рэпрэсіі пасьля выбараў, у тым ліку на зьняволеньне шэрагу кандыдатаў у прэзыдэнты.

Пра якія беларускія прадпрыемствы ідзе гаворка

  • «Белнафтахім»,
  • «Белнафтахім ЗША»,
  • «Нафтан»,
  • «Беларускі нафтавы гандлёвы дом»,
  • «Белшына»,
  • «Гродна Азот»,
  • «Гроднахімвалакно»,
  • ААТ «Лякафарба»,
  • ААТ «Полацак-Шкловалакно».

Прадпрыемствам i грамадзянам ЗША было забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя дачыненьні з гэтымі арганізацыямі, а ўся іх маёмасьць і рахункі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, былі замарожаныя. Да таго ж многія краіны і кампаніі адмаўляюцца працаваць з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

  • У кастрычніку 2015 году Міністэрства фінансаў ЗША прыпыніла санкцыі супраць гэтых дзевяці беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з «пэўным прагрэсам у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека», а таксама з мэтай падтрымкі незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі.
  • Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 году і рэпрэсій, якія адбыліся пасьля іх, ЗША аднавілі санкцыі ад 3 чэрвеня 2021 году. Адпаведнае рашэньне 19 красавіка 2021 году апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША.​ Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.

16 чэрвеня амбасадары краінаў Эўразьвязу ўхвалілі рашэньне замарозіць актывы і забараніць уезд у краіны Зьвязу для 78 беларускіх грамадзянаў. Таксама будуць замарожаныя актывы 7 беларускіх юрыдычных асобаў. Санкцыі ўведзеныя з прычыны працягу палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, а таксама ў адказ на прымусовую пасадку самалёта кампаніі Ryanair у Менску.

Яшчэ адна юрыдычная асоба будзе ўключаная ў санкцыйны сьпіс цягам гэтага тыдня.

Міністры замежных справаў краінаў ЭЗ канчаткова ўхваляць рашэньне аб чацьвёртым пакеце санкцыяў падчас сустрэчы ў панядзелак, 21 чэрвеня, у Люксэмбургу. Імёны асобаў і назвы арганізацыяў, на якіх распаўсюдзяцца новыя санкцыі, будуць у той жа дзень апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЭЗ.

Паводле інфармацыі нашага карэспандэнта, таксама 21 чэрвеня міністры замежных справаў ЭЗ, напэўна, прымуць папярэдняе рашэньне аб сэктаральных санкцыях (якія, хутчэй за ўсё, закрануць вытворчасьць калійных угнаеньняў, нафтавую галіну і банкаўскую сфэру). Гэтыя сэктаральныя санкцыі будуць зацьверджаныя пазьней, магчыма, падчас саміту Эўразьвязу ў Брусэлі 24-25 чэрвеня.

У кастрычніку, лістападзе і сьнежні Эўразьвяз увёў тры пакеты санкцыяў супраць уладаў Беларусі. Абмежавальныя захады тычацца афіцыйных асобаў, а таксама некаторых прадпрыемстваў. Агулам у санкцыйным сьпісе ЭЗ цяпер 84 асобы, якім забаронены ўезд у краіны ЭЗ. У сьпіс уваходзіць Аляксандар Лукашэнка, ягоны сын Віктар Лукашэнка, кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына, старшыня КДБ Іван Тэртэль, старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч, генпракурор Андрэй Швэд і іншыя сілавікі, а таксама судзьдзі і чальцы выбарчых камісіяў.

Сярод іншага, ЭЗ увёў санкцыі супраць юрыдычных асобаў:

  • ЗАТ «Белтэхэкспарт»
  • «Дана Холдынгз/Дана Астра»
  • Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі
  • ТАА «Сінэзіс»
  • ААТ «АГАТ — электрамэханічны завод»
  • ААТ «140-ы рамонтны завод»
  • ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

Воспользуйтесь услугой по доступу к информации в виде PDF газеты Intex-press. Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
eni.

Чем дальше в лес тем злее партизаны……….

Scroll Up