Новости / Тесты

Тэст. Колькі балаў вы набралі б на ЦТ па беларускай мове? Праверце сябе

16.06.2021, 12:45  / remove_red_eye 17469   / chat_bubble10

Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе ў Беларусі 16 чэрвеня. Intex-press прапануе вам прайсці тэст і праверыць свае веды па беларускай мове. Усе пытанні ўзяты з тэстаў мінулых гадоў.

Тэст. Колькі балаў вы набралі б на ЦТ па беларускай мове? Праверце сябе

16 июня 2021 года. Централизованное тестирование по белорусскому языку в БарГУ. Фото: Кристина СОБИНСКАЯ / Intex-press

Сваімі вынікамі вы можаце падзяліцца ў сацыяльных сетках.

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э: 1) заш_лясцець; 2) пр_тэнзія; 3) ц_наўтварэнне; 4) др_зіна; 5) с_крэт.

Верно! Неверно!

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок: 1) (рыжа) валосы; 2) (сацыяльна) культурны; 3) (чырвона) карычневы; 4) (польска) балгарскі; 5) (пяці) працэнтны.

Верно! Неверно!

Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам: 1) заходзіў (што) дня; 2) адмылі (да) бяла; 3) (па) свойску прынялі; 4) (у) глыбіню марскую; 5) (за) надта хвалілі.

Верно! Неверно!

Адзначце сказы, у якіх коска пастаўлена правільна: 1) Вякамі глядзяць азѐры з захапленнем на сонца, ці на зоры. 2) Трашчаць маразы то па ельнічках, то па бярэзнічках. 3) Абапал дарогі цягнуліся старыя, ліпавыя прысады. 4) Мы ведаем Алеся Петрашкевіча не толькі як драматурга, але і як публіцыста.

Верно! Неверно!

Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак -а: 1) Слуцк; 2) інстытут; 3) рыс; 4) сасняк; 5) розум.

Верно! Неверно!

Адзначце прыклады з правільным напісаннем падкрэсленых літар у–ў: 1) аповесць «Чалавек ідзе» ў часопісе 2) спяваць ва ўнісон; 3) аддаць ўласнікам; 4) за Ужгарадам; 5) жанчына-ўрач.

Верно! Неверно!

Адзначце правільна напісаныя прыметнікі: 1) шкляны; 2) настаўніцкі; 3) універсітэтскі; 4) людскі; 5) жнівенскі.

Верно! Неверно!

Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга або будучага простага часу маюць канчатак -ыш (-іш): 1) смажыць; 2) змазаць; 3) асвятляць; 4) трымаць; 5) усвядоміць.

Верно! Неверно!

Адзначце прыклады, у якіх не з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна: 1) (не) прыняўшы рашэння; 2) (не) вясѐлы настрой; 3) (не) сустрэў знаѐмых; 4) (не) шырокі, а вузкі рэмень; 5) (не) даедзеная булка.

Верно! Неверно!

Адзначце правільна напісаныя назоўнікі: 1) аппетыт; 2) рассыланне; 3) узбярэжжа; 4) калоссе; 5) памяцью.

Верно! Неверно!

Тэст. Колькі балаў вы набралі б на ЦТ па беларускай мове? Праверце сябе
Замежнік

Хутчэй за ўсё, вы ніколі не чулі беларускай мовы і не чыталі па ёй кніжак. Тэст прайшлі проста з цікавасці, абіраючы выпадковыя адказы.
Тутэйшы

Балаў вы набралі не так і шмат, таму ў прэстыжныя ВНУ вам, хутчэй за ўсё, не патрапіць. Не перажывайце, у нашай краіне шмат сярэдніх спецыяльных устаноў. Але родную мову варта было б трохі падцягнуць.
Абітурыент

Вы добра падрыхтаваліся да гэтага тэста і, мабыць, сёлета паступаеце ў ВНУ. Хаця, магчыма, вы проста выкладчык беларускай мовы.

Читайте также: Шпаргалка для абитуриентов. Что можно (и что нельзя) брать на ЦТ и как не сойти с ума перед испытанием

Воспользуйтесь услугой по доступу к информации в виде PDF газеты Intex-press. Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
10 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

6 из 10. Шмат гадоу таму вывучау мову…

Scroll Up