Новости / Культура

На курсах «Мова Нанова» абмяркуюць «Чарнобыльскую малітву» Святланы Алексіевіч. Заняткі праходзяць анлайн

15.06.2021, 10:18  / remove_red_eye 110   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

На курсах «Мова Нанова» абмяркуюць «Чарнобыльскую малітву» Святланы Алексіевіч. Заняткі праходзяць анлайн

Фота: lohvinau.by

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 16 чэрвеня, а 19-й гадзіне, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На сустрэчы ўсе жадаючыя абмяркуюць твор «Чарнобыльская малітва» знакамітай беларускай пісьменніцы Святланы Алексіевіч.

– Твор расказвае пра галоўную тэхнагенную катастрофу ХХ стагоддзя праз гісторыі ліквідатараў і іх сваякоў, журналістаў і навукоўцаў, жыхароў палескіх вёсак, – распавяла Intex-press адна з арганізатараў курсаў, Ганна Ліцкевіч.

Ці ёсць сэнс далучацца, калі не прачыталі кнігу? Ганна Ліцкевіч лічыць, што варта паспрабаваць, бо літаратурны гурток натхняе чытаць, асэнсоўваць, дзяліцца ўражаннямі і ўзбагачацца перспектывай іншых удзельнікаў і ўдзельніц па-беларуску.

– Наш літаратурны гурток – добрая нагода, каб чытаць і абдумваць прачытанае, – кажа Ганна Ліцкевіч.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялiкую форму рэгiстрацыi.

Электронную версію твора «Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч можна знайсці тут.

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram«ВКонтакте» i Тэлэграм-канале.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up