Новости / Общество

Прадстаўнік Папы Рымскага Францішка выступіў з заявай пра Беларусь

11.06.2021, 15:04  / remove_red_eye 594   / chat_bubble0

Кіраўнік Залы друку Святога Пасаду Матэа Бруні апублікаваў заяву па нашай краіне. Заява стала адказам на шматлікія запыты журналістаў.

Прадстаўнік Папы Рымскага Францішка выступіў з заявай пра Беларусь

Папа Римский Франциск. Фото: depositphotos.com

Святы Пасад зрабіў 11 чэрвеня заяву пра Беларусь, якую апублікаваў афіцыйны сайт Ватыкана:

«Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб’ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Нагадаем, што 16 жніўня 2020 года, падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі Пантыфік асабіста спаслаўся на тое, што адбывалася ў тыя дні ў Беларусі. «Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою», — сказаў тады Францішак.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up