Новости / Культура

Свята кавальства «Крашынскі перазвон» пройдзе ў Баранавіцкім раёне. Праграма мерапрыемства

10.06.2021, 17:29  / remove_red_eye 627   / chat_bubble0

Паглядзець дэфіле «Каралева агню» і фаер-шоу, наведаць майстар-класы па падкоўцы каня і завітаць у «Бібліятэчны падворак» змогуць усе жадаючыя 19 і 20 чэрвеня ў аграгарадку Крошын.

Свята кавальства «Крашынскі перазвон» пройдзе ў Баранавіцкім раёне. Праграма мерапрыемства

Фота: Intex-press

«Крашынскі перазвон» будуць святкаваць два дні.

Праграма свята:

19 чэрвеня, аграгарадок Крошын

ДУА «Крошынская СШ» (вул. Мацкоўскага, 42)

  • 12.00 – навуковая канферэнцыя «Крашынскія краязнаўчыя чытанні»;
  • 12.00-15.00 – працуе музей народных промыслаў і мастацтваў.


Касцёл Божага Цела (вул. Багрыма, 22)

11.00-15.00 – вандроўка «Мінулае і Багрым».

Галоўная сцэнічная пляцоўка ў Крошынскім парку

  • 15.45 – адкрыццё арт-аб’екта, зробленага спецыяльна да свята, «Натхненне час не выбірае»;
  • 16.00 – адкрыццё свята кавальства «Крашынскі перазвон» і конкурсу «Каваль куе, жаўрук пяе»;
  • 16.20 – канцэртная праграма творчых калектываў раёна і гасцей свята;
  • 17.00-20.00 – конкурс кавальства «Каваль куе, жаўрук пяе»;
  • 21.00 – канцэрт эстрадных калектываў і асобных выканаўцаў раёна, г. Баранавічы і Брэсцкай вобласці;
  • 22.45 – дэфіле «Каралева агню»;
  • 23.00 – фаер-шоу;
  • 23.15-01.00 – маладзёжная дыскатэка з удзелам дыджэя EXTRIM.

 

Падчас правядзення свята з 17.00 да 21.00 працуюць пляцоўкі:

  • міні-музей «Сялянская хатка», кірмаш-продаж «Рамесная слабада Крашына», майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў і інш.;
  •  «Бібліятэчны падворак»: літаратурная пляцоўка, квэст-гульня, бібліялато і інш.;
  •  гумарыстычная фальклорная праграма, майстар-клас «Круціся, калаўрот, весялі народ», выступленне народных музыкаў і прыпевачнікаў, фальклорных калектываў;
  •  дзіцячая гульнёвая пляцоўка «Планета свята»;
  • паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шляхецкая застава» г. Баранавічы;
  • майстар-клас па падкоўцы каня;
  •  востраў рыбалова.

20 чэрвеня, аграгарадок Крошын

Галоўная сцэнічная пляцоўка ў Крошынскім парку

  • 12.00 – канцэрт творчых калектываў і асобных выканаўцаў г. Баранавічы;
  • 13.30 – закрыццё свята кавальства «Крашынскі перазвон», падвядзенне вынікаў конкурсу «Каваль куе, жаўрук пяе», узнагароджванне пераможцаў;
  • 14.00-15.00 – канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» (уваход свабодны).

 

Касцёл Божага Цела (вул. Багрыма, 22)

  • 11.00, 14.00 – вандроўка «Мінулае і Багрым».


Падчас правядзення свята з 12.00 да 15.00 працуюць пляцоўкі:

  •  кірмаш-продаж рамесных вырабаў «Рамесная слабада Крашына», майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, выступленне фальклорных калектываў;
  •  «Бібліятэчны падворак»: літаратурная пляцоўка, квэст-гульня, бібліялато і інш.
  • дзіцячая гульнёвая пляцоўка «Планета свята»;
  • паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шляхецкая застава» г. Баранавічы.

Даехаць ад Баранавіч да Крошына і вярнуцца назад можно на электрацягніках:

ст. Баранавічы-Палескія – ст. Крошын: 11:37; 12:55; 16:19; 17:53; 20:22;

ст. Крошын – ст. Баранавічы-Палескія: 11:06; 12:26; 16:55; 18:50; 20:02; 21:24; 23:05.

Читайте также: Театр-студия «Параллель» покажет спектакль в Барановичах

Фильм об истории города снял студент из Барановичей. Зацените трейлер

Воспользуйтесь услугой по доступу к информации в виде PDF газеты Intex-press. Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up