Новости / Общество

Невядомыя ў масках разграмілі кватэру экс-пракурора, што патрабаваў раследвання збіцця пратэстуючых. Дзе ён сам — невядома

10.06.2021, 17:45  / remove_red_eye 958   / chat_bubble10

Як паведамілі «Нашай Ніве» сваякі былога пракурора Яўгена Бабака, сёння з ім неспадзявана знікла сувязь — нечакана для чалавека, які сядзіць дома з каранавірусам. Брат, які прыехаў праведаць Яўгена, знайшоў узламаныя дзверы і ўшчэнт разнесеную кватэру, ускрывалі нават плінтусы.

Невядомыя ў масках разграмілі кватэру экс-пракурора, што патрабаваў раследвання збіцця пратэстуючых. Дзе ён сам — невядома

Фото: TUT.BY

«Гэта жах», — кажа брат.

Са словаў суседзяў, раніцай да Бабака прыехала група захопу ў бронекамізэльках, гэтыя людзі ў тамбуры крычалі «адмыкай», у двары былі два характэрныя бусікі. Пасля ўсяго Яўгена звезлі. Дзе ён цяпер і хто праводзіў затрыманне, невядома. Сваякам ніхто не паведаміў, пiша Наша Ніва.

Фота: «Наша Ніва»

Яўген Бабак сышоў з пасады памочніка пракурора Першамайскага раёна пасля таго, як у пракуратуры праігнаравалі яго прадпісанне аб правядзенні праверкі па факце жорсткага збіцця байкераў людзьмі ў форме супрацоўнікаў ДАІ ў жніўні 2020-га.

Пасля гэтага Бабак заявіў, што не можа працаваць ва ўмовах бяздзеяння юстыцыянальных органаў і маўчання ўсіх адказных асоб у адказ на беззаконне на вуліцах.

Апошнім часам працаваў у ІТ-кампаніі.

Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
10 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
eni.

Не нравится, мог просто тихо уволиться……..

Scroll Up