Новости / Общество

У 1990-я ў небе ляталі беларускія бела-чырвона-белыя самалёты, але не «Белавія». ФОТА і тлумачэнні

4.06.2021, 15:36  / remove_red_eye 535   / chat_bubble4

Беларусы прызвычаілся, што айчынная авіяцыя — гэта выключна дзяржаўны манапаліст «Белавія». Але так было не заўсёды. У 1990-я ўзнікла адразу некалькі прыватных авіякампаній. Сярод іх — «Белэйр».

У 1990-я ў небе ляталі беларускія бела-чырвона-белыя самалёты, але не «Белавія». ФОТА і тлумачэнні

Фота: nn.by

Наогул, у свеце ведаюць іншую кампанію з такой назвай. Гаворка пра швейцарскую кампанію Belair Airlines AG (сцісла Belair), якая ўзнікла амаль сто гадоў таму і спыніла існаванне ў 2017-м, пiша «Наша Нiва».

Беларуская кампанія, што «пазычыла» іх назву, з’явілася ў першы год пасля абвяшчэнне незалежнасці — у сярэдзіне 1992-га і стала першым канкурэнтам цяперашняй «Белавіі». Яе заснавальнікам быў бізнесмен Яўген Кузьмін.

Belair, што базіравалася ў аэрапорце «Мінск-2», спецыялізавалася на чартарных рэйсах — і пасажырскіх, і грузавых. Яна мела самалёты трох тыпаў — два грузавыя Іл-76, два Ту-134 і адзін Як-40.

Адметнасцю кампаніі стаў бел-чырвона-белы колер самалётаў з элементамі нацыянальных узораў.

Фота: nn.by

Самалёты Іл выкарыстоўваліся ў аперацыях ААН у Югаславіі, дзе ў 1990-я ішла грамадзянская вайна. Адзін з гэтых самалётаў быў пашкоджаны ў Сараеве пры пасадцы: меліся праблемы з насавой часткай і пярэдняй часткай шасі. Але зону, куды трапіў самалёт, абстрэльвалі сербскія снайперы, таму Іл вырашылі не эвакуіраваць і не аднаўляць. У пачатку наступнага дзесяцігоддзя яго ўтылізавалі.

Фота: nn.by

Сітуацыя ў Сараеве адмоўна паўплывала на бізнес. Але гэта быў не галоўны фактар. Авіяперавозкі тады былі не так запатрабаваныя ў насельніцтва, як зараз. Ды і беларусы не былі надта багатымі. Сваю ролю адыграла і стаўка дзяржавы на «Белавія».

У 1999-м кампанія спыніла існаванне, а Кузьмін перайшоў на працу ў «Белавія».

Воспользуйтесь услугой по доступу к информации в виде PDF газеты Intex-press. Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
haveheart

Ды і беларусы не былі надта багатымі.

Сейчас много летают из минск-2?)
Лоукосты по всему миру летают от 19 евро)

Scroll Up