Новости / Общество

Бабарыка: Нават і ўявіць сабе не мог, што можна паспрабаваць пагрузіць цэлую краіну ў багну хлусні

31.05.2021, 13:05  / remove_red_eye 546   / chat_bubble1

Віктар Бабарыка піша з СІЗА КДБ.

Бабарыка: Нават і ўявіць сабе не мог, што можна паспрабаваць пагрузіць цэлую краіну ў багну хлусні

Віктар Бабарыка. Фота: Наша Нiва

— Падобна на тое, мая дыета (па лістах) перайшла да этапу «галаданне». Калі мільён людзей пазбаўляюць доступу да інфармацыі, то «галаданне» асобна ўзятага чалавека — дробязь. Я нават і ўявіць сабе не мог, што можна паспрабаваць пагрузіць цэлую краіну ў багну хлусні без магчымасці рабіць глыток свежага паветра.

Адзінае, што магу выказаць, дык гэта пажаданне не губляць жаданне выбрацца з гэтай сітуацыі. Не вер, не бойся, не прасі! Страшны прынцып выжывання ў лагеры зараз становіцца агульным для жыхароў асобна ўзятай нацыі.

Наша Нiва

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
eni.

Политика – грязное дело, но непыльное.

Scroll Up