Новости / Спадчына

Атлета закопали на два метра в Барановичах и трагедия на дороге под Вольно. О чем писали барановичские газеты в мае 1931 и 2001 годов

30.05.2021, 10:31  / remove_red_eye 2107   / chat_bubble1

Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав майские номера старых газет.

Атлета закопали на два метра в Барановичах и трагедия на дороге под Вольно. О чем писали барановичские газеты в мае 1931 и 2001 годов

1933 год. Святочныя мерапрыемствы каля помніка паўстанцам у Мілавідах. Фота: nac.gov.pl

1931 год

Życie Nowogródzkie

1 мая

Справа пабудовы касцёла ў Баранавічах

Адносна чутак, якія распаўсюджваюцца ў Новых Баранавічах (раён Палескага вакзала), аб спыненні будаўніцтва новага касцёла карэспандэнт звярнуўся да Камітэта па яго пабудове.

Як сказалі ў Камітэце будовы, па незалежных ад іх прычын, асвячэнне вуглавога каменя было адкладзена на час узгаднення розных пытанняў Курыі біскупа ў Пінску з Курыяй Палявога біскупа (звязаная з войскам). Ніяк гэта, аднак, не ўплывае на далейшае закладанне падмурка, што будзе выканана ў рамках паўнамоцтваў Камітэта.

2 мая

Пакуль гаспадар ачомаўся, злодзей быў пад ключом

У адну з апошніх начэй баранавіцкімі вуліцамі праходзіў патруль паліцыі з гарадскога камісарыята. У нейкі момант заўважыў двух падазроных тыпаў, якіх затрымаў і даставіў у камісарыят паліцыі. Затрыманыя ўжывалі розныя спосабы, каб вырвацца з рук паліцыі. Даводзілі, што невінаватыя, і нават прапанавалі паліцыянтам добры пачастунак. Але супрацоўнікі паліцыі не згадзіліся на прапанову, а падчас дагляду ў камісарыяце ў іх знайшлі вялікую колькасць гарэлкі, лікёраў, вінаў і закускі. Пасля праверкі дакумантаў высветлілася, што гэта жыхары Варшавы Юліян Клімашэўскі і Станіслаў Вінчэўскі, прафесійныя злодзеі, якія прыехалі ў Баранавічы на справу.

Абодва былі затрыманыя, а раніцай у паліцыю звярнуўся ўласнік буфета ў Клубе падафіцэраў рэзервы, і заявіў, што ў гэтую ноч невядомыя ўламаліся ў яго ўстанову і скралі шмат алкаголю і зімнай закускі.

Якое ж было яго здзіўленне, калі ён пабачыў, што ўсё скрадзенае ўжо знаходзіцца ў пастарунку паліцыі, а злодзеі арыштаваныя. З баранавіцкай паліцыяй не трэба жартаваць.

7 мая

Выступ атлета і барца

2 і 3 мая на пляцы Макабі ў Баранавічах выступаў вядомы атлет і барэц Арнольд, чэмпіён па барацьбе 1928 году ў Парыжы.

Барэц Арнольд зладзіў баранавіцкай публіцы паказальны выступ сваіх неверагодных магчымасцяў.

Вельмі відовішчным быў праезд аўтамабіля з некалькімі пасажырамі праз атлета, які той цяжар перанес з найменшай крывёю. Вялікае ўражанне стварыла і тое, як Арнольд зубамі затрымаў фурманку на хаду. А калі атлета закапалі на 40 хвілін ў зямлю на глыбіню 2 метры, гэта выклікала проста фурор.

Асвячэнне помніка паўстанцам 1863 года ў Мілавідах (скарочана)

А 14-й гадзіне 3 мая вялікая колькасць машын і аўтобусаў, напоўненая гасцямі, выехала з Баранавіч да Мілавідаў, дзе пры брэсцкай шашы, каля вёскі Ямнічна ўзведзены помнік памяці забітых у бітве паўстанцаў 1863 года.

Помнік уяўляе сабой капліцу вышынёй 13 метраў, якая размешчана насупраць сціплага крыжа на магіле расійскіх салдат, што загінулі ў гэтай бітве, які Расія паставіла тут некалькі дзесяцігоддзяў таму. Але ён таксама быў у гэты дзень упрыгожаны кветкамі.

Асабліва ўразіла сабраных, калі з аўто выйшаў ветэран паўстання паручнік Кулікоўскі, удзельнік бітвы пад Мілавідамі ў 1863 годзе. Слёзы ліліся па шчаках старога, калі ён пабыў святочны тлум і вайсковую варту, што сабраліся ўшанаваць памяць тых 9 паўстанцаў, забітых ў бітве за незалежнасць. Громкі вокліч вырваўся з грудзей прысутных у гонар ветэрана, і ён, падтрыманы пад рукі, хісткім крокам пайшоў да помніка, дзе далучыўся да атачэння ўраднікаў.

Адбылося жалобнае набажэнства, якое скончылася асвячэннем помніка. Потым каля помніка маршам прайшлі калоны вайсковых частак з Баранавіч, грамадскіх арганізацый і пажарнікаў.

Збліжаўся вечар, які абвесціў пра заканчэнне мерапрыемства. Людзі раз’ехаліся, але тут навечна застаўся помнік-капліца з парэшткамі герояў паўстання 1863 года.

Ганаровыя госці накіраваліся да маёнтка Грудопаль, уладар якога пан Антоні Юндзіл пачаставаў іх сціплай вячэрай. Падчас святочнага мерапрыемства пан Юндзіл быў адзначаны ваяводам Бечковічам ордэнам Polonia Restituta.

8 мая

Труп немаўляці ў кустах

Учора, каля вёсцы Бараціно (Вальнянская гміна), каля дарогі да вёскі Хлюпічы, пад кустом знайшлі часткова знішчаны труп немаўляці. У дзіцяці, закручанага ў пялюшкі, была адарваная нага і адсутнічалі вочы. Следства ў гэта справе праводзіць мясцовы пастарунак паліцыі.

9 мая

Трагедыя на вальнянскай дарозе

Вечарам 5 мая на шашы, што вядзе з Пагарэльцаў да Вольна, адбылася нязвыклая аварыя, ахвярай якой стаў сяржант Аліўка з 78-га пяхотнага палка, інструктар-падафіцэр з Паланечкі. Ён ехаў на фурманцы з жонкай і некалькімесячным дзіцём.

У пэўны момант коні спалохаліся праязджаючага аўто і панеслі фурманку. Ніякія спробы супакоіць ашалеўшых коней не прыносілі выніку. Сяржант Аліўка, бачачы, што ім усім пагражае смерць, загадаў жонцы скакаць з воза, што ёй і ўдалося, бо яна трапіла на свежа ўзаратую зямлю. Потым сяржант Аліўка, узяў дзіцё на рукі і саскочыў на цвёрды грунт.

Намагаючыся выратаваць немаўля, Аліўка не зважаў на сябе і пры падзенні зламаў ногі і руку. Аднак, нягледзячы на шалёны боль, не выпусціў дзіця і тое засталося цэлым і здаровым. Жонцы з цяжкасцю атрымалася выклікаць на месца трагедыі доктара з Вольна і паведаміць ад выпадку камандаванню ў Баранавічы. Позна ўвечары з горада прыбыў санітарны аўтамабіль і перавёз сяржанта ў гарнізонны шпіталь.

13 мая

Пажар на чыгуначным мосце

Учора, калі цягнік Ліда-Баранавічы мінуў станцыю Дварэц, машыніст убачыў палаючы мост і паспеў затрымаць цягнік. Чыгуначная служба патушыла пажар, і цягнік рушыў далей.

2001 год

Интекс-пресс старый логотип Intex-press

Intexpress

17 мая

Плати зарплату вовремя

Более 15 предприятий города и района не рассчитались со своими работниками за март.

В целях выполнения поручения президента Республики Беларусь, Барановичским межрайонным Комитетом госконтроля совместно с другими контролирующими органами на предприятиях всех форм собственности Барановичей и района в первой декаде мая проводились проверки своевременности выплаты зарплаты по март нынешнего года.

По итогам проверок к административной ответственности привлечены 8 нанимателей и 8 должностных лиц предприятий и организаций, не обеспечивших выплату зарплаты за март. Среди предприятий, на которых выявлены эти нарушения,­ комбинат надомного труда, заводы «Торгмаш», автоматических линий и санэлектрозаготовок, обувная фабрика «Ритм», СМУ-7, ПКП «Корда», ООО «Партнер» и другие.

К нарушителям применены штрафные санкции. Кроме этого, еще полтора десятка нанимателей в городе и районе получили предупреждения и взяты на «заметку» Госконтроля.

Читайте также: Почему погас свет во время визита президента и крупная кража конфет из буфета кинотеатра. О чем писали барановичские газеты в апреле 1931 и 2001 годов

Крестьяне разоружили полицейских, труп ребенка в колодце и горожане на покосе. О чем писали барановичские газеты в марте 1931 и 2001 годов

Убийство на вечеринке, литр супа безработным, и спецавтобаза «проспала» гололед. О чем писали барановичские газеты в феврале 1931 и 2001 годов

Эпидемия гриппа, снежные метели и отмена елочных базаров. О чем писали барановичские газеты в декабре 1930 и 2000 годов

Бунт в тюрьме и конкурс на должность бурмистра. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1930 и 2000 годов

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Су-30

31 год богаче на события выдался…

Scroll Up