Новости / Экономика

Што адбываецца з валютай у банкаматах? І пры чым тут забарона палётаў «Белавіі»?

27.05.2021, 13:26  / remove_red_eye 1588   / chat_bubble5

Учора ў Сеціве пачала з'яўляцца інфармацыя пра тое, што ў банкаматах няма даляраў, перадусім называліся банкаматы «Прыёрбанка». Пад вечар банк сам заявіў, што ў некаторых банкаматах для зняцця часова ёсць толькі беларускія рублі. А каб зняць валюту, трэба пацікавіцца ў кол-цэнтры, дзе яна ёсць. 

Што адбываецца з валютай у банкаматах? І пры чым тут забарона палётаў «Белавіі»?

Скрыншот з пабліка УКантакце

Што адбываецца? Аказваецца, гэта шматпавярховая гісторыя з ноткамі трагікамедыі, піша Наша Ніва.

Як расказалі «Нашай Ніве» абазнаныя, учора ўвечары ў адным з банкаматаў скончылася валюта — яе проста не паспявалі падвезці: у «Прыёрбанка», як і ў некаторых іншых банкаў, няма ўласнай службы інкасацыі, яны карыстаюцца цэнтралізаванай, што не дазваляе дагружаць банкаматы хвіліна ў хвіліну. 

За гэты час хтосьці сфатаграфаваў абвестку аб адсутнасці валюты на дысплэі банкамата і пераслаў у папулярныя тэлеграм-каналы, у выніку чаго «за вечар з банкаматаў вынеслі ўсю валюту». 

Дагрузіць банкаматы сваечасова было немагчыма, таму банк праінфармаваў аб праблемах. 

Але ёсць і яшчэ адзін паварот гісторыі. Справа ў тым, што валюта гатоўкай завозіцца ў той жа «Прыёр» самалётамі з Франкфурта.

Пералёты цяпер забароненыя, таму ў банку сапраўды адчуваюць праблемы, але называюць іх часовымі.

На практыцы пакупка валюты адбываецца так: беларускі банк плоціць эмісійнаму цэнтру ў лічбавай валюце трошкі больш, а назад атрымлівае гатоўку, якую можа прадаць насельніцтву. 

Груба кажучы, калі ўчора прыёраўскія банкаматы спустошылі трымальнікі іншых картак, то банк на гэтым нават зарабіў. 

І вось цяпер, выглядае па ўсім, тым банкам, якія куплялі валюту ў Еўропе, давядзецца купляць яе ў дадатковага пасярэдніка — Расіі.

Нейкі расійскі банк будзе яе купляць і дастаўляць у Расію, а потым яна будзе паступаць у Беларусь. Гэта дадатковыя выдаткі, без уліку лагістыкі фінансісты кажуць пра 0,25% камісіі з сумы ўгоды. Няясна, ці адаб’ецца гэта на курсе, найхутчэй, што не — у існай палітычнай сітуацыі банкі будуць вымушаныя пакрываць гэтую розніцу з уласных прыбыткаў.

Читайте также: «От эмбарго на ввоз товаров до ограничения транзита». Премьер-министр Головченко заявил о возможных контрсанкциях со стороны Беларуси

Валюта, золото или депозит? На чем мы прогорели, а на чем заработали, спасая зарплату

Иосуб: «Аргументов хранить валюту в банке при нынешних ставках не вижу вообще»

Воспользуйтесь услугой по доступу к информации в виде PDF газеты Intex-press. Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
злой кот

Валютный бунт устроили)))

Scroll Up