Новости / Культура

Пра паэзію салідарнасці ў вершах, песнях і перакладах раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

26.05.2021, 12:20  / remove_red_eye 107   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Пра паэзію салідарнасці ў вершах, песнях і перакладах раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Андрэй Хадановіч - беларускі паэт і перакладчык. Фота: hrodna.life

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у чацвер, 26 траўня, а 19-й гадзіне, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка. Пасля перад удзельнікамi выступiць Андрэй Хадановіч – беларускі паэт і перакладчык.

– Запрашаем удзельнікаў на апошнія нашыя заняткі ў гэтым сезоне, – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – Мы завяршаем яго сустрэчай з неймаверным Андрэем Хадановічам на тэму «Паэзія салідарнасці ў вершах, песнях і перакладах». На моўнай частцы падвядзем вынікі года, праверым свае веды і абмяняемся моўнымі планамі на лета.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялiкую форму рэгiстрацыi.

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram«ВКонтакте» i Тэлэграм-канале.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Су-30

 паэзію салідарнасці

Нарэшце яны і выказалі свае палітычныя погляды…

Scroll Up