Новости / Коронавирус

The Wall Street Journal: Трое навукоўцаў з лабараторыі Ухані цяжка захварэлі ў лістападзе 2019 года. У іх мог быць каранавірус

24.05.2021, 14:37  / remove_red_eye 216   / chat_bubble2

Выданне спасылаецца на неапублікаваны даклад выведкі ЗША, дзе сцвярджаецца, што даследчыкі з інстытута вірусалогіі ва Ухані былі шпіталізаваныя ў лістападзе 2019 года.

The Wall Street Journal: Трое навукоўцаў з лабараторыі Ухані цяжка захварэлі ў лістападзе 2019 года. У іх мог быць каранавірус

Фото: Алексей ТОМАШЕВСКИЙ

Гэта інфармацыя можа яшчэ больш распаліць спрэчкі наконт магчымага лабараторнага паходжання каранавіруса, пiша «Наша Нiва».

Згодна з дакладам, трое даследчыкаў з лабараторыі, дзе вывучаюцца каранавірусы і іншыя патагены, захварэлі ў лістападзе 2019 года. У іх былі сімптомы, характэрныя як для кавіду, так і для звычайных сезонных захворванняў. Неўзабаве пасля гэтага пачалася ўспышка каранавіруса.

Першы афіцыйна зарэгістраваны выпадак заражэння каранавірусам быў зафіксаваны 8 снежня 2019 года. Пры гэтым большасць эпідэміёлагаў і вірусолагаў мяркуюць, што хвароба распаўсюдзілася ва Ухані яшчэ ў лістападзе.

Міністэрства замежных спраў Кітая адмаўляе магчымае лабараторнае паходжанне каранавіруса і сцвярджае, што «ЗША працягваюць раскручваць версію аб лабараторнай уцечцы». «ЗША насамрэч заклапочаныя выяўленнем першакрыніцы віруса ці проста намагаюцца такім чынам адцягнуць увагу?» — адказалі прадстаўнікі міністэрства на запыт The Wall Street Journal.

Адміністрацыя Байдэна адмовілася каментаваць інфармацыю выведкі, але адзначыла, што ўсе магчымыя тэорыі паходжання пандэміі мусяць быць даследаваныя міжнароднымі экспертамі і СААЗ.

У сакавіку СААЗ апублікавала 120-старонкавы даклад аб паходжанні каранавіруса, дзе найбольш верагоднай версіяй называлася перадача віруса чалавеку ад жывёлы. Аднак многія навукоўцы крытыкавалі Кітай за тое, што кітайскія даследчыкі далі доступ не да ўсіх звестак.

Чытайце таксама: Где можно получить сертификат о вакцинации против COVID-19 и сколько это стоит

Назван неожиданный способ избежать смерти от ковида, и ему должен следовать каждый

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Су-30

Канешне яны гэты вірус і вывелі…

Scroll Up