Новости / Культура

Што варта ведаць пра мастакоў Беларусі, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

19.05.2021, 16:12  / remove_red_eye 135   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Што варта ведаць пра мастакоў Беларусі, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Сяргей Харэўскі - мастак, публіцыст, гісторык мастацтва, мастацтвазнаўства. Фота: be.ehu.lt

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у чацвер, 19 траўня, а 19-й гадзіне, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка. Пасля перад удзельнікамi выступiць Сяргей Харэўскі – мастак, публіцыст, гісторык мастацтва, мастацтвазнаўства.

– На занятках спадар Сяргей раскажа пра мастакоў і скульптараў, герояў-падарожнікаў, абмінаючы папулярныя «брэнды». Пра лёсы творцаў, якіх варта ведаць і помніць, каб іх досвед і творчы плён не прапалі марна для Беларусі, для нас, – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялiкую форму рэгiстрацыi.

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram«ВКонтакте» i Тэлэграм-канале.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Су-30

зум-зум… добра, калі гаворка будзе на мове і без палітыкі….

Scroll Up