Новости / Общество

Моцная заява ў судзе выкладчыцы са справы студэнтаў: Гісторыя паказвае, што бывае, калі ахвяра кажа «не» катам

14.05.2021, 16:51  / remove_red_eye 424   / chat_bubble6

У Мінску пачаўся судовы працэс па «справе студэнтаў», па ёй праходзяць 12 чалавек. Абвінавачваюць у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342), ім пагражае да трох гадоў калоніі. Сярод фігурантаў — былая выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вольга Філатчанкава. У пачатку працэса яна звярнулася да суда з просьбай усіх апраўдаць.

Моцная заява ў судзе выкладчыцы са справы студэнтаў: Гісторыя паказвае, што бывае, калі ахвяра кажа «не» катам

Вольга Філатчанкава. Фота: сацсеткі

— Я грамадзянка Рэспублікі Беларусь з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, здольна не толькі асэнсавана мысліць і аналізаваць інфармацыю, але і зразумела выказваць свой пункт гледжання, — звярнулася да суда Вольга Філатчанкава. — Гісторыя ведае мноства прыкладаў, калі людзей пераследвалі, саджалі ў турмы і проста знічтажалі толькі за тое, што іх меркаванне адрознівалася ад меркавання кіруючай эліты. Гэта мы назіраем і ў нашай краіне, у цяперашні час. Гісторыя цудоўна паказвае…

На гэтых словах суддзя перапыніла абвінавачаную:

— Зразумела. Вы паказанні пачынаеце даваць ці хадайніцтва заяўляеце?

— Высокі суд, я заяўляю хадайніцтва, — адказала Філатчанкава.

— Канкрэтна заявіце, якое хадайніцтва ў вас маецца, — настойвала суддзя.

Але Вольга працягнула далей:

— Гісторыя цудоўна ілюструе, што бывае, калі ахвяра кажа «не» сваім катам. На падставе сказанага прашу па дадзенай крымінальнай справе змяніць меру ўтрымання ўсім абвінавачаным і вынесці апраўдаўчы прысуд.

У выніку суддзя адхіліла хадайніцтва адносна меры ўтрымання, фігуранты і надалей будуць знаходзіцца ў СІЗА.

Нагадаем, што фармальна адкрыты працэс праходзіць з абмежаваннямі — у залу суда не дапусцілі незалежных журналістаў, а таксама сваякоў некаторых абвінавачаных. Каля Дома правасуддзя міліцыянеры затрымалі 14 чалавек, якія спрабавалі патрапіць на працэс, у іх ліку палітык Анатоль Лябедзька, журналістка TUT.BY Любоў Каспяровіч. Паводле заявы МУС, затрыманыя не выканалі патрабавання міліцыі разысціся, пiша Наша Нiва.

Читайте также: Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга

 Застреленного в Бресте Шутова суд признал виновным, а оставшийся в живых его товарищ получил длительный срок

На огромный срок осудили офицера Генштаба. Он переслал фото «польскому телеграм-каналу»

Покупайте услугу по доступу к информации в виде PDF газеты Intex-press. Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

 

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
6 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
haveheart

Судье уже заранее приговор спустили сверху.

Scroll Up