Новости / Коронавирус

Эксперты: Рэальная смяротнасць ад кавіду ў свеце можа быць удвая вышэйшай за афіцыйныя лічбы, у Беларусі разрыў яшчэ большы

7.05.2021, 11:51  / remove_red_eye 164   / chat_bubble3

Так сцвярджаюць эксперты з Інстытута паказальнікаў і ацэнкі здароўя (IHME) — незалежнай міжнароднай навукова-даследчай арганізацыі ў галіне аховы здароўя. На іх думку, у Беларусі каэфіцыент смяротнасці складае 459,6 на 100 тысяч чалавек — гэта адзін з найвышэйшых паказнікаў у свеце.

Эксперты: Рэальная смяротнасць ад кавіду ў свеце можа быць удвая вышэйшай за афіцыйныя лічбы, у Беларусі разрыў яшчэ большы

Фота: «Наша Нiва»

З пачатку пандэміі даследчыкі з IHME збіраюць звесткі з усяго свету, аналізуюць іх і ствараюць мадэлі, якія, як правіла, маюць высокую дакладнасць. У сваім апошнім даследаванні арганізацыя абапіралася не на афіцыйныя лічбы смяротнасці ад кавіду, а на параўнанне агульнай колькасці смерцяў у краінах з розных прычын падчас пандэміі з папярэднімі паказнікамі. Інакш кажучы, IHME прааналізавала залішнюю смяротнасць ва ўсім свеце, што ўзнікла за час пандэміі, пiша «Наша Нiва».

Аднак залішняя смяротнасць не роўная агульнай колькасці смерцяў ад кавіду. На залішнюю смяротнасць уплываюць шэсць фактараў змены ўзроўню смяротнасці, звязаныя з пандэміяй і патрабаваннямі захоўвання сацыяльнай дыстанцыі. Да гэтых фактараў адносяцца:

1) усе выпадкі смерці непасрэдна ад кавіду,

2) павелічэнне смяротнасці праз затрымку аказання медыцынскай дапамогі падчас пандэміі,

3) рост смяротнасці праз павелічэнне колькасці псіхічных разладаў, у тым ліку дэпрэсіі, а таксама павелічэнне ўжывання алкаголю і наркатычных рэчываў,

4) змяншэнне смяротнасці дзякуючы абмежаванням мабільнасці, у выніку чаго людзі атрымлівалі менш пашкоджанняў

5) зніжэнне колькасці смерцяў дзякуючы меншай перадачы іншых рэспіраторных вірусаў, бо захоўвалася сацыяльная дыстанцыя

6) зніжэнне смяротнасці праз хранічныя сардэчна-сасудзістыя і рэспіраторныя захворванні. То бок людзі, якія б маглі памерці ад гэтых захворванняў, памерлі раней ад каранавіруса.

Каб дакладна ацаніць агульную смяротнасць ад кавіду, неабходна ўлічваць усе шэсць фактараў, якія ўзніклі з пачатку пандэміі і паўплывалі на залішнюю смяротнасць.

Аналіз даследчыкаў складаўся з чатырох галоўных этапаў.

Па-першае, даследчыкі прааналізавалі ўсе месцы, дзе штотыдзень або штомесяц паведамлялася агульная смяротнасць ад усіх прычын з пачатку пандэміі.

Каб вызначыць чаканую смяротнасць, эксперты ўлічвалі сезоннасць і векавую тэндэнцыю ў залежнасці ад месца, а затым прагназавалі колькасць смерцяў для 2020 і 2021 года, калі б не было пандэміі.

У выніку эксперты высветлілі, наколькі паказальнікі за час пандэміі павялічыліся ў параўнанні з чаканай смяротнасцю.

Па-другое, на аснове іншых фактычных звестак, эксперты ацанілі долю залішняй смяротнасці, якая прыйшлася на першы фактар, то бок на смяротныя выпадкі непасрэдна ад кавіду. Даследчыкі мяркуюць, што ў многіх месцах колькасць зарэгістраваных смерцяў ад кавіду заніжаная, а вялікая частка залішняй смяротнасці звязаная з няправільнай класіфікацыяй смерцяў ад каранавіруса.

Даследчыкі прааналізавалі іншыя фактары, якія б маглі паўплываць на залішнюю смяротнасць, але на сённяшні дзень няма дастатковых доказаў для ацэнкі ўплыву гэтых фактараў. Таму на момант даследавання эксперты дапускаюць, што агульная смяротнасць ад кавіду блізкая да залішняй смяротнасці.

Трэцім крокам было стварэнне статыстычнай мадэлі, якая штотыдзень прагназавала адносіны агульнай колькасці смерцяў у краіне да зарэгістраваных смяротных выпадкаў ад кавіду на аснове каварыят і прасторавых эфектаў. На дыяграме паказанае размеркаванне гэтых каэфіцыентаў на аснове даступных звестак.

Падчас апошняга этапу навукоўцы выкарыстоўвалі тую ж мадэль, каб прааналізаваць адносіны агульнай смяротнасці да колькасці смерцяў ад кавіду ва ўсім свеце, у тым ліку ў тых краінах, звестак з якіх было недастаткова. Калі звестак пра агульную смяротнасць у краіне не было, даследчыкі памнажалі колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса на ацэначны каэфіцыент. У выніку навукоўцы стварылі мапу, на якой бачна, як вар’іруюцца між сабой каэфіцыенты ў розных краінах. Беларусь апынулася ў ліку краін з найвялікшым каэфіцыентам.

Па ацэнках даследчыкаў, да 3 мая 2021 года колькасць смерцяў ад кавіду дасягнула 6,93 мільёна ва ўсім свеце, што ўдвая больш, чым афіцыйныя лічбы (3,24 мільёна).

Сярод 20 краін з найвялікшым каэфіцыентам смяротнасці на 100 тысяч чалавек Беларусь знаходзіцца на сёмым месцы. Афіцыйны каэфіцыент смяротнасці ў Беларусі складае 27,1, а па разліках навукоўцаў — 459,6 (на 100 тысяч чалавек). Гэта ў 17 разоў больш за афіцыйныя лічбы.

Читайте также: Ученые обнаружили новую опасность коронавируса для молодых людей.

Высокая смертность и новые заражения. Официальные цифры по COVID-19 в Беларуси на 6 мая

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Если у нас «одзiн з наивыщэйшы паказчык у свеце» то где как в Индии костры на улицах, переполненные госпитали, в которых уже на улице в палатках размещают больных или то, что было в прошлом году в Италии?…

Scroll Up