Новости / Общество

Пазбаўлены звання падпалкоўнік КДБ Костка: «Я ніводнага дня не служыў пры Лукашэнку і прысягу яму не прыносіў»

6.05.2021, 15:15  / remove_red_eye 368   / chat_bubble13

Сярод тых афіцэраў, якіх пазбавілі званняў, аказаўся падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валерый Костка. Апошнія гады ён жыве пад Смалявічамі, дзе займаецца пчалярствам.

Пазбаўлены звання падпалкоўнік КДБ Костка: «Я ніводнага дня не служыў пры Лукашэнку і прысягу яму не прыносіў»

Уладзімір Барадач (таксама пазбаўлены звання, цяпер у эміграцыі ў Германіі), Юрый Захаранка (знік без вестак) і Валерый Костка (злева направа).

Валерый Костка 12 гадоў адслужыў у КДБ, але падтрымаў дэмакратычны рух у краіне, праз што сышоў з органаў, пiша Наша Нiва.

Як былы сілавік адрэагаваў на рашэнне Лукашэнкі?

— Адэкватна каментаваць гэта немагчыма, бо гэта неадэкватныя дзеянні. Я знаходжуся на пенсіі 28 гадоў, пры Лукашэнку я не служыў ніводнага дня і асабіста яму ніякіх прысяг не прыносіў. Я даваў прысягу народу Беларусі, і пенсію мне плаціць не Лукашэнка, а народ.

З пункту гледжання закона гэта поўнае беззаконне. Гэта ненармальная з’ява, але ў нашай дзяржаве ўжо ўсё стала нармальным.

Я скончыў Вайсковую акадэмію ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, скончыў дзве вышэйшыя ўстановы па лініі вайсковай контрразведкі і знешняй разведкі КДБ. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, у мяне чатыры вышэйшыя адукацыі. Ведаю мову пушту. Я ўсё атрымаў дзякуючы сваім намаганням.

Сын Лукашэнкі Віктар атрымлівае генерал-маёра, нідзе толкам не служыўшы, апроч двух гадоў у пагранцах. Як можна стаць генералам за два гады службы?! З іншага боку, ёсць мой сябар Валодзя Барадач, ён быў двойчы паранены ў Афганістане, два ордэны Чырвонай Зоркі, двойчы яго ратавалі ў рэанімацыі, даставалі з таго свету, палкоўнік, камандзір брыгады спецназа. Ён вельмі паважаны чалавек сярод спецназаўцаў ГРУ, яго ўсе ведалі ў СССР, і яго цяпер пазбаўляюць звання. Ну як так?! Ці Сяргей Аніська. Гэта афганец, ваяваў.

Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий

Проста мы людзі іншых поглядаў, і рэпрэсіі супраць нас толькі за тое, што мы думаем інакш. Але мы не можам думаць па-іншаму! Мы вучыліся аналітычна ўсё ацэньваць, мы ўспрымаем усё як ёсць насамрэч. Бываюць выпадкі, калі афіцэра пазбаўляюць звання, але толькі за ўчынкі, якія дыскрэдытуюць гонар афіцэра. Але ж для нас гонар і годнасць — гэта была рыса, за якую нельга пераступаць. Але нават гэта павінен рашаць суд і неяк караць.

Я не здзівіўся зусім. Цяпер час, калі ўсё становіцца на свае месцы. Белае становіцца белым, а чорнае — чорнае. Я масак ніколі не насіў, усё рабіў адкрыта. Я ў КПСС уступаў у 1976 годзе і верыў у яе ідэалы, але 1991-м я зразумеў, што гэта была разводка мільёнаў людзей. Таму я і напісаў, будучы ў КДБ, заяву аб выхадзе з КПСС.

У КДБ я быў нязгодны з старшынёй КДБ Эдуардам Шыркоўскім. Гэта быў паважаны кіраўнік, але я з ім спрачаўся, што з КДБ трэба прыбраць палітычны вышук. Гэта ж не наша задача! Ёсць тэлебачанне для гэтага, хай там спрачаюцца. Але Шыркоўскі сказаў, што рэформаў не будзе, тады я звольніўся добраахвотна з КДБ.

У мяне ёсць афіцыйнае папярэджанне за ўдзел у акцыях пратэсту ў Смалявічах. Але за такое хіба звання пазбаўляюць? Я часта каментаваў падзеі. І ўдзельнічаў, як была магчымасць. Працуеш цэлы дзень, потым ляціш да 22-й гадзіны на акцыю, пастаяў там, зноў працаваць на пасеку. Я ж тут адзін — і 20 гектараў зямлі.

Я сам за Ціханоўскую не галасаваў, проста забраў бюлетэнь. Я ўжо навучаны, што падтрымліваць ката ў мяшку не варта, хай чалавек праявіцца ў дзеяннях. Але цяпер ужо я яе падтрымліваю, хоць Барадач, наадварот, не падтрымлівае.

У мяне пенсію забяруць толькі на час, колькі Лукашэнка пратрымаецца. Калі ён сыдзе, то мне вернуць званне і пенсію, кампенсуюць маральныя страты, таму я не перажываю. Калі б я быў стары і хворы і мне ўсё на лекі аддаваць трэба было, то гэта адно, а я за 28 гадоў на пенсіі ні разу не быў у шпіталі КДБ.

У 2011-м мяне знялі з уліку ў КДБ і перадалі Міністэрству абароны. І я рады, што ніяк не звязаны з гэтым палітычным сыскам.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
13 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Yuri

Присяга приносится государству, стране, Родине. Странно, что он говорит о присяге президенту.

Scroll Up