Новости / Экономика

Калапс для дробных гандляроў: ІП забароняць купляць тавар за мяжой за наяўныя

5.05.2021, 19:20  / remove_red_eye 637   / chat_bubble7

З 9 ліпеня іпэшнікам забароняць купляць тавар за мяжой за наяўныя сродкі. Прадпрымальнікі асцерагаюцца, што гэта паралізуе іх дзейнасць.

Калапс для дробных гандляроў: ІП забароняць купляць тавар за мяжой за наяўныя

Фота: Intex-press

Што здарылася? Вясной 2019 года Нацбанк ужо ўводзіў такую забарону. Але тады прадпрымальнікам удалося правесці перамовы і змяніць сітуацыю на сваю карысць. Прынялі пастанову, якая зрабіла выключэнне для невялікіх здзелак: калі ІП разава купляў за мяжой тавару на суму, не большую за 100 базавых, то мог разлічвацца наяўнымі, пiша «Наша Нiва».

У красавіку 2021 года Савет Міністраў і Нацбанк прынялі Пастанову №203/4, якая сярод іншага адмяняе гэта абмежаванне. То бок пакупка прадпрымальнікам тавару за мяжой на любую суму павінна праходзіць па безнаяўным разліку. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з 9 ліпеня.

Старшыня аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка тлумачыць, што большасць ІП разлічваюцца наяўнымі і не змогуць выканаць новыя ўмовы. Асабліва пацерпяць прадпрымальнікі ў раёнах, якія закупляюць тавар для продажу дробнымі партыямі: яны вымушаны будуць узвінціць цэны.

«Калі ёсць фірма, якая займаецца вялікімі пастаўкамі, то на іх колькасць тавару выдаткі кладуцца нязначныя — працэнты за перавод, адкрыццё рахунку, падаткі. А калі вязеш маленькую партыю, то гэтыя выдаткі часам роўныя кошту тавараў і вядуць да падаражэння ў 100%. У Расіі ніхто не будзе па безнаяўным рахунку адпускаць пяць кофтачак ці пяць пар абутку».

Падчас эпідэміі каранавіруса прадпрымальнікі працу не спынялі, нягледзячы на закрыццё меж. Яны не маглі выехаць самі, таму заключалі дамову з транспартнай кампаніяй, замаўлялі патрэбныя тавары, замежныя партнёры гэта адгружалі. Разлічвацца можна было наяўнымі.

«З новымі зменамі будзе гіганцкімі тэмпамі развівацца ценявы сектар. У нас і так цэны ўверх пайшлі, цяпер яшчэ вырастуць. Мы накіравалі зварот у Саўмін і Нацбанк з просьбай вярнуць старую норму. Гатовы размаўляць на любой дыялогавай пляцоўцы», — кажа Анатоль Шумчанка.

Чытайце таксама: Спыненне паставак нафты з Расіі ставіць пад удар усю эканамічную мадэль Беларусі

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
7 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
eni.

— С 1 января закончились их медовые годы и надо работать в равных условиях, по соответствующим документам. Им надо понимать, что сертификация продукции, на которую мы пошли, — это первый шаг. Есть товар — все сопроводительные документы должны быть. Мы должны прозрачно торговать, и хватит вокруг этого какие-то козни устраивать, — подчеркнул Александр Лукашенко.

Scroll Up