Новости / Общество

Гурт «Крама» анансуе новы альбом песняй «Дапіў віно». Лідар гурта — Варашкевіч з Баранавіч

5.05.2021, 15:31  / remove_red_eye 164   / chat_bubble1

Гэта першы сінгл з альбома «Зацьменны блюз», які гурт прэзентуе 12 траўня пасля доўгай творчай паўзы.

Гурт «Крама» анансуе новы альбом песняй «Дапіў віно». Лідар гурта — Варашкевіч з Баранавіч

У здымках кліпа паўдзельнічалі сябры гурта: Дзяніс Дудзінскі, Хауа Амуда, Уладзімір Пугач і Аляксандр Памідораў.

— Гэтая песня з тых, якія як напісаныя, так і запісаныя, — каментуе фронтмэн гурта Ігар Варашкевіч. — Як часта гэта робіцца, кліп не зусім прывязаны да сэнсу. На 50% гэта імправізацыя — як і выбар персанажаў ды актораў, якія ўсе адразу натхніліся задумай ды пагадзіліся паўдзельнічаць без усялякіх ганарараў. У выніку атрымалася менавіта тое, што мы хацелі!

Кліпам «Дапіў віно» «Крама» анансуе выхад новага альбома «Зацьменны блюз» — дзявятага ў дыскаграфіі генералаў айчыннага року, які выйдзе на ўсіх лічбавых пляцоўках 12 траўня. Увечары таго ж дня гурт прэзентуе альбом вялікім анлайн-канцэртам. 

Музыка — Ігар Варашкевіч.

Словы — Фелікс Аксёнцаў.

 

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Су-30

Дудинскому осталось только допивать….

Scroll Up