Новости / Культура

Аб рэлігійнай талерантнасці раскажа на курсах «Мова Нанова» доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч

5.05.2021, 13:57  / remove_red_eye 106   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Аб рэлігійнай талерантнасці раскажа на курсах «Мова Нанова» доктар гістарычных навук, прафесар Алесь Краўцэвіч

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у чацвер, 6 траўня, а 19-й гадзіне, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка. Пасля перад удзельнікамi выступiць Алесь Краўцэвіч – доктар гістарычных навук, прафесар.

– Скарыстаемся велікодным настроем і паразмаўляем пра тое, як змяняліся дамінуючыя веравызнанні на тэрыторыі нашай краіны, ці сапраўды для беларусаў была характэрна рэлігійная талерантнасць і як рэалізоўваліся словы князя Гедыміна: «Няхай кожны шануе Бога па-свойму. Ва ўсіх нас адзін Бог», – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялiкую форму рэгiстрацыi.

Фота: https://vk.com/movananova.baranavichy

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram, «ВКонтакте» i Тэлэграм-канале.

Нагадваем, што 5 траўня, а 19-й гадзіне, «Мова нанова» запрашае далучыцца да літаратурнага анлайн-гуртка, на якім будзе абмяркоўвацца раман Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

– Думка пра тое, што і ў няпростыя, супярэчлівыя часы былі людзі, верныя выcoкiм iдэaлам пpaўды, cпpaвядлiвacцi, дaбpa, робіць гэты твор надзвычай актуальным для нас, сённяшніх. Паразважаць пра гэта вас і запрашаем, – распавяла Ганна Ліцкевіч. – Прыходзіць можна, нават калі твор не чыталі.

Спасылка на форму рэгістрацыі тут.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

«Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Су-30

Зум-зум… Поспехаў!

Scroll Up