Новости / Общество

Віншуем з Вялікаднём!

1.05.2021, 23:45  / remove_red_eye 342   / chat_bubble4

Шчыра віншуем хрысціян, якія адзначаюць сёння Вялікдзень Уваскрэсення Хрыстовага!

Віншуем з Вялікаднём!

У дзень радаснага напаміну пра перамогу Вечнага Жыцця над смерцю зычым вам радасці, гармоніі, душэўнай цеплыні, шчасця ў вашых сем’ях. Дай Вам Бог здароўя, цярпення ў жыццёвых нягодах, каб не страціць веры і надзеі ў тое, што ўсё будзе добра. Няхай шчасце, радасць і поспех ніколі Вас не пакінуць і будзе з Вамі Гасподзь!

Няхай вера ў Хрыста дапаможа ў вашай штодзённай барацьбе з хлуснёй, нянавісцю, несправядлівасцю і злом. Жадаем вам моцы ў Божай праўдзе, якая вядзе нас да сапраўднага жыцця.

Будзем супольнымі. Няхай уваскрэсне наша краіна, уваскрэсне наш народ. Надзею на гэта падараваў нам Хрыстос сваёй крыжовай смерцю і слаўным Уваскрэсеннем.

Са Святам! Хрыстос Уваскрос!

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
#жуебелыгусь

Всех с Христовым Воскресением! С Пасхой! Мира Всем!