Новости / Общество

Папрактыкавацца ў аратарскiм майстэрстве можна на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

21.04.2021, 11:51  / remove_red_eye 182   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Папрактыкавацца ў аратарскiм майстэрстве можна на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Фота: pexels.com

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 21 красавіка, а 19-й гадзіне, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка. Пасля перад ўдзельнікамi выступiць Ягор Прыстаўка – кандыдат філалагічных навук, выкладчык лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства.

– У гэтую сераду паспрабуем змяніць фармат заняткаў і не толькі паслухаем нашага госця, але і папрактыкуемся ў маўленні самім, – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – Даведаемся, як прамаўляць больш упэўнена і красамоўна, замацуем атрыманыя веды на практыцы. Вядома, усё без прымусу, але будзем рады падставіць мовананоўскае плячо і стварыць прыязную атмасферу для вашых крокаў да мовы!

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялiкую форму рэгiстрацыi.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Больш падрабязна з госцем можна пазнаёміцца, паглядзеўшы гэта відэа:

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram, «ВКонтакте» i Тэлэграм-канале.

«Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии