Новости / Культура

Вядомы дзіцячы рэаніматолаг Андрэй Вітушка завiтае на курсы «Мова Нанова» ў Баранавічах

14.04.2021, 13:28  / remove_red_eye 250   / chat_bubble0

Удзельнікі могуць задаць госцю свае пытанні наконт COVID-19 і вакцынацыі, а таксама абмеркаваць іншыя тэмы ў галiне медыцыны, якія ім цікавыя. Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове «Мова нанова» могуць усе жадаючыя.

Вядомы дзіцячы рэаніматолаг Андрэй Вітушка завiтае на курсы «Мова Нанова» ў Баранавічах

Андрэй Вітушка – дзіцячы неанатолаг і рэаніматолаг, якi больш за 20 гадоў працаваў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры «Маці і дзіця» ў Мінску, дзе выходжваюць неданошаных немаўлятаў. Фота: gazetaby.com

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 14 красавіка, а 19-й гадзіне, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка. Пасля перад удзельнікамi  выступiць Андрэй Вітушка — вядомы дзіцячы рэаніматолаг, якога звольнілі з РНПЦ «Маці і дзіця» праз яго грамадзянскую пазіцыю.

– Паразмаўляем з госцем пра каранавірус – нашу новую рэчаіснасць – і пра вакцынацыю, – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – COVID-19 не асноўная спецыфіка яго дзейнасці, але ён разбіраецца ў тэме, агулам вядзе шырокую асветніцкую дзейнасць у галіне медыцыны. Таксама на мерапрыемстве будзе прастора для вашых пытанняў: тэлемедыцыны не абяцаем, але пачуць меркаванне дасведчанага медыка дакладна зможаце.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялiкую форму рэгiстрацыi.

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram, «ВКонтакте» i Тэлэграм-канале.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

«Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up