Новости / Культура

Памёр стваральнік «Буквара», па якім вучыліся пакаленні беларусаў, ураджэнец Баранавіцкага раёна

14.04.2021, 22:56  / remove_red_eye 914   / chat_bubble3

Да свайго 86-годдзя Анатоль Клышка не дажыў два дні.

Памёр стваральнік «Буквара», па якім вучыліся пакаленні беларусаў, ураджэнец Баранавіцкага раёна

Анатоль Клышка. Фота: commons.wikimedia.org

Аб смерці славутага пісьменніка і перакладчыка напісаў у «Фэйсбуку» 14 красавіка літаратар Міхась Скобла.

«Пакінуў гэты свет Анатоль Клышка, па чыім Буквары вучыліся мільёны беларусаў. Той Буквар (найвыдатнейшы!) стаў ці не самай тыражнай беларускай кнігай. У пару майго школьніцтва яго разавы наклад даходзіў да 150 тысяч асобнікаў. 37 гадоў прайшло-прамільгнула, а я і сёння помню і ўсе малюнкі буквароўскія, і ўсе тэксты. «Хвошча, хвошча дождж, воўк схаваўся ў хвошч. Хвост пад хвашчом, а сам пад дажджом»…

Дабрадушны, заўсёды жыццярадасны, па-маладому цікаўны да ўсяго на свеце спадар Анатоль і на дзявятым дзясятку не сядзеў склаўшы рукі. То дасканаліў свой легендарны Буквар (выходзілі новыя перавыданні, іх было больш за 40), то перакладаў з арыгінала Марцыяла (асобным зборнікам выйшаў пару гадоў таму), то даследаваў жыццёвы і творчы шлях свайго ўлюбёнца Валянціна Таўлая (для серыі «Беларускі кнігазбор»). 16 красавіка Анатолю Канстанцінавічу споўнілася б 86… Светлая памяць рупліваму творцу і вялікаму Настаўніку».

Буквар Клышка

Буквар Анатоля Клышкі

Анатоль Клышка нарадзіўся ў вёсцы Данэйкі тагачаснага Навагрудскага павета (цяпер — Баранавіцкі раён), скончыў Навагрудскую педагагічную вучэльню, а затым філфак БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет і часопісаў у Баранавіцкім раёне. 

У 1969 годзе выдаў свой Буквар, які вытрымаў больш за 40 перавыданняў. У 2003-м выдаў ілюстраваны слоўнік па беларускай мове «Чую. Бачу. Гавару». Пераклаў з грэцкай мовы на беларускую «Новы запавет» і ў 2014 годзе выдаў яго поўны тэкст.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Zmicher

Светлая памяць, разумнейшы быў чалавек, а як размаўляў на беларускай мове прыгожа.