Новости / Общество

«Белпошта» адмовілася распаўсюджваць недзяржаўныя часопісы ARCHE і «Наша гісторыя». Але ёсьць альтэрнатыва

8.04.2021, 14:22  / remove_red_eye 237   / chat_bubble1

Часопісаў ARCHE, «Наша гісторыя», «Асьцярожна: дзеці!» і «Дуду» ня будзе ў падпісных каталёгах на другое паўгодзьдзе 2021-га.

«Белпошта» адмовілася распаўсюджваць недзяржаўныя часопісы ARCHE і «Наша гісторыя». Але ёсьць альтэрнатыва

Часопіс «Наша гісторыя», фота Радые Свабода

Галоўны рэдактар часопісу ARCHE Валер Булгакаў паведаміў, што з другога паўгодзьдзя ня будзе падпіскі праз «Белпошту», бо так прадпрыемства вырашыла ў аднабаковым парадку. Летась выданьне забаранілі прадаваць праз кіёскі «Белсаюздруку», пiша «Радые Свабода».

Гэтаксама «Белпошта» даслала ліст выдаўцам часопісаў «Наша гісторыя», «Асьцярожна: дзеці!» і «Дуду» пра тое, што разрывае дамову ад ліпеня. У сакавіку ад рэалізацыі гэтай друкаванай прадукцыі адмовіўся іншы дзяржаўны манапаліст, «Белсаюздрук», а таксама кнігарні дзяржаўнай «Белкнігі».

У сувязі з гэтым выдаўцы «Нашай гісторыі» заявілі пра запуск уласнай сыстэмы падпіскі. Падобная схема дзейнічала ў 2006–2008 гадах, калі выкінулі з кіёскаў і падпіскі газэту «Наша ніва».

Каб атрымліваць часопісы, пачынаючы з № 7 (ад ліпеня), трэба па спасылцы запоўніць гугл-анкету з кантактнымі зьвесткамі. На гэтым этапе нічога аплочваць ня трэба — зьвесткі патрэбны для разьліку накладаў.

Бліжэй да ліпеня запрацуе сайт «Наша крама» (nashakrama.by), на якім можна будзе аплаціць падпіску на другое паўгодзьдзе ці на любы месяц.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Гэтыя часопicы мало хто i купляу — цiкавыя але вельмi нятанныя…