Новости / Культура

Аўтары мегахіта «Шчучыншчына» сустрэнуцца з жыхарамі Баранавічаў

7.04.2021, 12:21  / remove_red_eye 616   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове «Мова нанова» могуць усе жадаючыя.

Аўтары мегахіта «Шчучыншчына» сустрэнуцца з жыхарамі Баранавічаў

Кадр з відэа

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 7 красавіка, а 19-й гадзіне, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка. Пасля да ўдзельнікаў завітаюць сур’ёзныя людзі — чыноўнікі Мікалай Сяргеевіч і Сяргей Мікалаевіч. Па словах арганізатараў курсаў, яны гатовыя адказаць на каверзныя пытанні і намаляваць нам перспектывы светлай будучыні.

– І калі вы зараз думаеце: «Навошта мне такі стрэс у сераду ўвечары?» — то не хвалюйцеся! Запрошаныя чыноўнікі — гэта вольныя купалаўцы Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч з гумарыстычнага ютуб-праекта «ЧинЧинЧенэл», на якім, дарэчы, была створана вядомая песня «Шчучыншчына», – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – Таму бюракратыя бюракратыяй, а творчыя тэмы ўвагай не абмінем. Таксама будзе магчымасць больш падрабязна распытаць пра стварэнне «Шчучыншчыны» — песні, якую складана вымавіць і немагчыма забыць.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялiкую форму рэгiстрацыi.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram ,«ВКонтакте» i Тэлэграм-канале.

«Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии