Новости / Общество

Вядучага «Беларусь-4» змясцілі ў СІЗА ў Брэсце

30.03.2021, 21:35  / remove_red_eye 862   / chat_bubble2

Гаворка пра 25-гадовага Канстанціна Свідуновіча. Ён — вядучы перадачы «Ранішні эспрэса» на тэлерадыёкампаніі «Брэст».

Вядучага «Беларусь-4» змясцілі ў СІЗА ў Брэсце

Канстанцін Свідуновіч. Кадр з відэа

Гэта рэгіянальны аналаг «Добрай раніцы, Беларусь!». У Брэсцкай вобласці ТРК «Брэст» вяшчае на кнопцы тэлеканала «Беларусь-4», паведамляе Наша Нiва.

Верагодна, што Свідуновіча затрымалі яшчэ 24 сакавіка (у гэты дзень ён апошні раз быў у эфіры). Цяпер ён змешчаны ў СІЗА, хутчэй за ўсё, хлопец праходзіць па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), пра гэта паведаміла журналістка Аксана Бровач.

У чым менавіта абвінавачваюць Свідуновіча? Удзел у карагодзе, які адбыўся ў Брэсце 13 верасня 2020 года на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Па гэтай справе ўжо былі асуджаныя некалькі дзясяткаў жыхароў Брэста і вобласці.

Канстанцін Свідуновіч родам з Пружанаў. Спачатку вучыўся ў МДЛУ, а потым на журфаку БДУ. «НН» датэлефанавалася да бацькі хлопца. Спадар Юрый заявіў, што нічога не ведае пра затрыманне сына.

«Некалькі дзён не размаўлялі», — сказаў бацька.

Пасля гэтага мужчына абяцаў даведацца падрабязнасці, але чамусьці так і не знайшоў часу патэлефанаваць ні сыну, ні ягонай дзяўчыне.

Мама Канстанціна, Галіна Свідуновіч, дастаткова вядомая ў Пружанах асоба, яна — рэдактарка газеты райвыканкама «Раённыя будні».

Літаральна 30 сакавіка ў сваёй калонцы Свідуновіч бэсціць тэлеграм-каналы, якія засумняваліся ў наладках падачы кіслароду ў Пружанскай ЦРБ.

У самога Канстанціна паўсюль закрытыя сацсеткі, аднак можна ўбачыць, што на аватарцы ў «Інстаграме» ў яго стаіць «Пагоня», а ў «Фэйсбуку» ён посціў выяву бел-чырвона-белага сцяга.

Дзяўчына Свідуновіча Хрысціна адмовілася ад каментароў. «Мы не хочам пагоршыць сітуацыю», — адказала дзяўчына.

«Надели наручники и вчетвером вынесли с места работы». Задержан белорусский художник Алесь Пушкин

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Похоже еще один «многостаночник» — и нашим и вашим…

Scroll Up