Новости / Культура

Маляваныч з «Калыханкі» сустрэнецца з удзельнікамі курсаў «Мова Нанова» ў Баранавічах

30.03.2021, 12:02  / remove_red_eye 274   / chat_bubble1

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Маляваныч з «Калыханкі» сустрэнецца з удзельнікамі курсаў «Мова Нанова» ў Баранавічах

Фото: из аккаунта в Facebook

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у аўторак, 30 сакавіка, у 19.00, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка з госцем. Перад удзельнікамі выступіць Аляксандр Ждановіч, добра вядомы кожнаму беларусу як Маляваныч з «Калыханкі».

– На гэтым тыдні мы збіраемся ў незвычайны для нашых заняткаў дзень, аўторак. Фармат таксама новы – творчая сустрэча, – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – Настройвайцеся на творчы лад, а спадар Аляксандр з радасцю адкажа на пытанні ўдзельнікаў і прачытае некалькі твораў.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі.

«Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Читайте также: «Заступился за женщину». В Минске задержали экс-ведущего «Калыханки»

Маляваныч з Калыханкі пра затрыманне і суткі ў Жодзіне: Я ўзяў з сабой крыж. Людзі сталі крычаць: «Бацюшку схапілі!»

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
злой кот

Опасно туда идти)) могут загребсти как в Минске.

Scroll Up