Новости / Тесты

Тэст. Што вы ведаеце пра БНР і Дзень Волі?

25.03.2021, 9:23  / remove_red_eye 741   / chat_bubble5

25 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе была зацверджана Трэцяя Устаўная грамата, якая ўпершыню ў гісторыі абвяшчала незалежнасць Беларусі. Прапануем вам прайсці тэст і даведацца, як добра вы ведаеце гісторыю, звязаную з Беларускай Народнай Рэспублікай.

Тэст. Што вы ведаеце пра БНР і Дзень Волі?

Фото использовано в качестве иллюстрации

Сваімі вынікамі вы можаце падзяліцца ў сацыяльных сетках. 

Які быў гімн БНР?

Верно! Неверно!

Гімнам БНР у 1920 годзе стаў ваенны марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», які напісаў Макар Краўцоў, беларускі паэт і вайсковец. У Краўцова трагічны лёс: напрыканцы 1939 года ён быў арыштаваны НКУС, і з таго часу пра яго лёс нічога невядома.

Якую сімволіку прыняла БНР?

Верно! Неверно!

У 1918 годзе кіраўнічыя органы БНР зацвердзілі ў якасці дзяржаўнай сімволікі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Упершыню бел-чырвона-белы сцяг быў узняты над будынкам губернатарскага дома ў Мінску пасля выгнання з горада бальшавікоў 19 лютага 1918 года.

Якая мова была абвешчана дзяржаўнай у БНР?

Верно! Неверно!

У красавіку 1918 года Народны Сакратарыят БНР прыняў пастанову аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай. З таго часу ўсю дакументацыю трэба было весці выключна на беларускай мове.

Якую дату трэба лічыць днем незалежнасці БНР?

Верно! Неверно!

25 сакавіка 1918 года ў Мінску на сесіі Рады БНР прынялі Трэцюю Устаўную грамату, згодна з якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася вольнай і незалежнай дзяржавай. Зараз гэты дзень называюць Днём Волі.

Сколькі тэрыторыi па плошчы займала БНР?

Верно! Неверно!

«Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу беларускі народ, а дакладней: Магілёўшчыну, беларускія часці Міншчыны, Гродзеншчыны (з Гродна, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часці суседніх губерніяў, заселеныя беларусамі», — кажа Трэцяя Устаўная грамата БНР.

Які горад стаў сталіцай Беларускай Народнай Рэспублікі?

Верно! Неверно!

Да пачатку Першай сусветнай вайны галоўным цэнтрам беларускага нацыянальнага руху была Вільня, але гэты горад апынуўся пад нямецкай акупацыяй, таму новым цэнтрам стаў Мінск. Там прайшоў Першы Усебеларускі з’езд, а ў сакавіку 1918-га была абвешчана дзяржаўная незалежнасць Беларусі. У канцы 1918 года, перад тым як у Мінск вярнуліся бальшавікі, урад БНР выехаў праз Вільню ў Гродна.

Хто быў прэм’ер-міністрам БНР?

Верно! Неверно!

Вацлаў Ластоўскі быў актывістам Беларускай сацыялістычнай грамады, рэдакцыйным сакратаром газеты «Наша Ніва», уваходзіў у кіраўніцтва партыі «Хрысціянская злучнасць», з’яўляўся старшынёй Кабінета міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі з 1918-га па 1922 год. Язэп Лёсік быў старшынёй Рады БНР. А Антон Луцкевіч быў старшынёй Савета Міністраў БНР, а з 11 кастрычніка – таксама і міністрам замежных спраў. Здзейсніў шэраг афіцыйных візітаў у Берлін, Прагу, Кіеў, Маскву.

Каму Рада БНР адрасавала тэлеграму ў надзеi захаваць незалежнасць краіны?

Верно! Неверно!

25 красавіка 1918 года ў Берлін на імя кайзера Вільгельма II была накіраваная тэлеграма, якую падпісалі старшыня Рады БНР Янка Серада, старшыня Народнага Сакратарыята Язэп Варонка, сябры Рады Антон Аўсянік, Пятро Крачэўскі, Язэп Лёсік, Раман Скірмунт, Алясандр Уласаў і Павел Аляксюк. Ад імя ўсёй Рады яны заявілі, што будучыню Беларусі бачаць «толькі пад апекай германскай дзяржавы».

У якім годзе вулічная акцыя на Дзень Волі ўпершыню прайшла ў СССР?

Верно! Неверно!

У 1989 годзе ў Мінску студэнт тэатральна-мастацкага інстытута Алесь Пушкін (цяпер вядомы мастак) зладзіў акцыю на Дзень Волі, і некалькі соцень чалавек прайшлі па цэнтры Мінска з плакатамі. Пушкіну тады прысудзілі два гады ўмоўна, але ён працягнуў вучыцца.

У якім годзе Дзень Волі святкаваўся на афіцыйным узроўні ў Рэспубліцы Беларусь?

Верно! Неверно!

У 1993 годзе Дзень Волі святкаваўся на дзяржаўным узроўні. Урачыстасці прайшлі ў будынку Дзяржфілармоніі ў Мінску. А на праспекце Францыска Скарыны (зараз – праспект Незалежнасці) зладзілі шэсце. Але пасля 1995 года 25 сакавіка стала не днём святкавання, а днём пратэстаў.

Тэст. Што вы ведаеце пра БНР і Дзень Волі?
Фанат БССР.
Вы наўрад ці зможаце адрозніць Антона Луцкевіча ад Янкі Купалы.
Пётр Машэраў.
Вы чулі пра БНР нешта ў школе і на БТ, але гэтая тэма, відаць, вас ніяк не кранае.
Янка Серада.
Вы так добра ведаеце гісторыю БНР і Беларусі, што маглі самі ўваходзіць у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
5 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
SamaRa

Результат 5 из 10
Пётр Машэраў. Што не кажы, але сцяги бчб дужа прыгожыя, асаблiва у параунаннi з сучасным

Scroll Up