Новости / Культура

На якой вуліцы вы жывяце і чаму яна так называецца, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

17.03.2021, 10:07  / remove_red_eye 474   / chat_bubble2

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

На якой вуліцы вы жывяце і чаму яна так называецца, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Фото использовано в качестве иллюстрации, Павел ЯКУШЕВИЧ

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 17 сакавіка, у 19.00, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка з госцем. Перад удзельнікамі выступіць Вінцук Вячорка – мовазнаўца, аўтар шматлікіх кніг і рубрыкі «Па-беларуску з Вінцуком Вячоркам» на Радыё Свабода.

– Як называюцца вуліцы, на якіх мы жывём, працуем, сустракаемся з сябрамі? Як гэтыя вуліцы называліся раней? Пагутарым пра назвы беларускіх вуліц і пра тое, як яны фармуюць нашую свядомасць, з мовазнаўцам Вінцуком Вячоркам, – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – Перад сустрэчай раім задаць сабе пытанні: на якой вуліцы я жыву і чаму яна так называецца!

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі.

Таксама Ганна Ліцкевіч паведаміла, што на тыдні беларускамоўныя курсы «Мова Нанова» адзначылі сямігоддзе.

– Шумных імпрэз не плануем, але з радасцю раздзелім з вамі наш святочны момант!

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

«Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Уважаемая редакция! В первом абзаце в фамилии Вячорка отсутствует буква Р.