Новости / Культура

Як тэхналогіі і пандэмія змянілі нашыя гарады, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

9.03.2021, 16:09  / remove_red_eye 161   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Як тэхналогіі і пандэмія змянілі нашыя гарады, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Фота: pixabay.com

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 10 сакавіка, у 19.00, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка з госцем. Перад удзельнікамі выступіць Таццяна Вадалажская – метадолаг і сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, эксперт Агенцтва гуманітарных тэхнологій, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта.

– Часта чуем, што мы вельмі змяніліся апошнім часам. А як змяніліся нашыя гарады? Як на іх уплываюць тэхналогіі, пандэмія, грамадска-палітычныя падзеі? Запрашаем пагутарыць на гэту сур’езную і вельмі актуальную тэму на нашых новых занятках, – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

«Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up