Новости / Политика

Праваабаронцы: 141 палітычная крыміналка заведзена ў Беларусі супраць жанчын, 49 жанчын у зняволенні

8.03.2021, 10:49  / remove_red_eye 237   / chat_bubble2

Праваабаронцы напярэдадні 8 сакавіка падлічылі, колькі жанчын у Беларусі знаходзяцца пад крымінальным пераследам з-за палітыкі.

Праваабаронцы: 141 палітычная крыміналка заведзена ў Беларусі супраць жанчын, 49 жанчын у зняволенні

Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядома як мінімум пра 141 палітычна матываваную крымінальную справу, заведзеную у Беларусі супраць жанчын ад пачатку выбарчай кампаніі.

Як мінімум 49 жанчын знаходзяцца ў месцах зняволення ці пад хатнім арыштам. Дзесяць з іх ужо асуджаныя на рэальныя тэрміны пазбаўлення волі, астатнія чакаюць судоў. 38 жанчын ужо прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Яшчэ мінімум 17 жанчын асуджаныя да «хатняй хіміі» альбо на штрафы і зараз знаходзяцца на волі. Мінімум 75 жанчын зараз знаходзяцца на волі ў статусе падазраваных па крымінальных справах, частка з іх з’ехала за мяжу.

У Баранавічах у СІЗА з гэта спісу знаходзіцца Алена Уладзіміраўна Маўшук, фігурантка «Пінскай справы».

Присоединяйтесь к нам в Viber или Telegram, чтобы быть в курсе важнейших событий дня или иметь возможность обсудить тему, которая вас взволновала.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
2 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
marinaivanovna

Вот им сейчас не до праздника

Scroll Up