Новости / Культура

Выкінулі з «Белсаюздрука» беларускамоўныя часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду»

5.03.2021, 11:21  / remove_red_eye 315   / chat_bubble1

«Наша гісторыя», самы папулярны часопіс на беларускай мове, больш не будзе прадавацца ў газетных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» — таксама. «Белсаюздрук» паведаміў, што ў аднабаковым рэжыме разрывае адносіны.

Выкінулі з «Белсаюздрука» беларускамоўныя часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду»

Часопіс «Наша гісторыя»

Наша Ніва піша, што якраз учора атрымала з друкарні наклад свежага нумара «Нашай гісторыі».

«Што мы будзем рабіць у такой сітуацыі? Мы дапамагалі, каму толькі маглі. Зараз мы будзем разлічваць на вашу дапамогу:

  • Для тых, хто купляў часопісы ў «Саюздруку», мы будзем штомесяц два дні прадаваць часопіс у Рэдакцыі.
  • Мы вымушана павялічваем цану на часопіс з 5,80 да 7 рублёў.
  • У выпадку калі нас выкінуць і з падпіскі, мы наладзім уласную сістэму дастаўкі, як з газетай у 2006—2008 гадах.
  • Мы просім чытачоў даслаць электронныя або папяровыя звароты да ўладаў з просьбай вярнуць беларускамоўныя часопісы ў «саюздрукі» (у зваротах памятайце пра карэктнасць)».

Рэдакцыя просіць пра дапамагчы распрадаць гэтыя часопісы!

«Наша гісторыя» будзе прадавацца ў рэдакцыі «Народнай волі» па адрасе Энгельса, 34а ў пятніцу, 5 сакавіка (з 14:00 да 20:00), і ў суботу, 6 сакавіка (з 10:00 да 18:00). Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая».

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
zolak

Беларуская мова для ўладаў — гэта мова ворага. Таму і забараняюць незалежныя беларускія выданні. Баяцца што хто купіць і будзе нахабна чытаць у электрычцы напрыклад.

Scroll Up