Новости / Культура

Пра духаў і істот беларускай міфалогіі раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

3.03.2021, 9:32  / remove_red_eye 209   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Пра духаў і істот беларускай міфалогіі раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Дабрахожы – прадстаўнік ніжэйшай беларускай і польскай міфалогіі, які спалучае ў сабе якасці дамавіка, лесуна і шэрагу іншых персанажаў. Ілюстрацыя Паўла Зыха, bestiary.us

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 3 сакавіка, у 19.00, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка з госцем. Перад удзельнікамі выступіць Яўген Кот – мастак, даследчык беларускай міфалогіі і стваральнік суполкі «Беларускі бестыярый».

– У існаванне якіх міфічных істотаў верылі беларусы? Хто мог спакусіць, хто звесці ў блуд, а хто, наадварот, уратаваць хату ці майно? Запрашаем пагутарыць пра духаў і істот беларускай міфалогіі на нашых новых занятках, – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі.

«Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Фота: vk.com/movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up