Новости / Общество

«Злівы»: Бел-чырвона-белы сцяг не прызнаюць экстрэмісцкім, але за яго выкарыстанне на акцыях будуць заводзіць крымінальныя справы

1.03.2021, 19:25  / remove_red_eye 376   / chat_bubble4

Праўладны Тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы», які спецыялізуецца на паліванні брудам праціўнікаў дзейнай улады, змясціў інфармацыю пра будучыню бел-чырвона-белага сцяга.

«Злівы»: Бел-чырвона-белы сцяг не прызнаюць экстрэмісцкім, але за яго выкарыстанне на акцыях будуць заводзіць крымінальныя справы

Фото: gomel.today

Вядома, ніякага пацверджання гэтаму няма, але, улічваючы блізкасць канала да сілавых структур, можна меркаваць, што дыму без агня не бывае, звярнула ўвагу «Наша Нiва».

Аўтарам нататкі з’яўляецца калумніст «Советской Белоруссии» Юрый Цераховіч. Ён адкрыта піша, што хацеў бы прызнання, каб бел-чырвона-белы сцяг быў прызнаны экстрэмісцкай сімволікай.

Але, маўляў, занадта складана будзе юрыдычна гэта зрабіць, улічваючы, што сімвал быў дзяржаўным сцягам.

Таму нібыта будзе абраны іншы варыянт. Мала таго, што бел-чырвона-белы сцяг не забароняць, дык яго яшчэ, хутчэй за ўсё, прызнаюць «культурна-гістарычнай каштоўнасцю».

Тым не менш вольна ім карыстацца будзе няпроста. Чаму?

Бо сілавікі будуць трактаваць сцяг на вулічных шэсцях і мітынгах як «выкарыстанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ў экстрэмісцкіх мэтах». Такую фармулёўку нібыта прапішуць у Крымінальным кодэксе.

«Фашисты – ужасные преступники. Но при чем здесь бело-красно-белый флаг?». Эмоциональное письмо барановичского пенсионера о символике и истории

В ответ на подписи 100 человек белорусы ответили 100000 подписей против запрета БЧБ-флага

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
4 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии

Более бредовой мысли не слышал: «Бо сілавікі будуць трактаваць сцяг на вулічных шэсцях і мітынгах як «выкарыстанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ў экстрэмісцкіх мэтах». Такую фармулёўку нібыта прапішуць у Крымінальным кодэксе.»

Как такое в голову может прийти? Это теперь если будет идти колонна с БЧБ, то их отмолотят всех в фарш, а потом соберут аккуратно все БЧБ флаги и завезут в ближайший краеведческий музей? Ахаха

Последнее изменение около 3 месяцев назад
Scroll Up