Новости / Общество

Убийство на вечеринке, литр супа безработным, и спецавтобаза «проспала» гололед. О чем писали барановичские газеты в феврале 1931 и 2001 годов

21.02.2021, 13:21  / remove_red_eye 1978   / chat_bubble3

Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав февральские номера старых газет.

Убийство на вечеринке, литр супа безработным, и спецавтобаза «проспала» гололед. О чем писали барановичские газеты в феврале 1931 и 2001 годов

1985 год. Стары аўтавакзал на вуліцы Прытыцкага ў Баранавічах. Фота: архіў Руслана РАВЯКІ

1931 год

Życie Nowogródzkie

4 лютага

Нікчэмнае ашуканства фірмы Кеслін

Нядаўна Марыя Прымушала, якая жыве ў Баранавічах на вул. Шырокая, 22 (цяпер Тэльмана), жонка звольненага паліцыянта, набыла швейную машынку фірмы «Зінгер» у растэрміноўку, заплаціўшы адразу 200 злотых, што было апошнім зберажэннем сям’і. Жанчына збіралася заняцца шыццём, каб утрымліваць сям’ю.

Гэта не мог перанесці Герш Кеслін, які таксама прадае швейныя машыны ў краме «Цэнтрамашын» на вуліцы Шаптыцкага (цяпер Савецкая), і накіраваў да Прымушалаў свайго агента. Агент пачаў хваліць машынкі фірмы «Верытас» і так задурыў самотнай жанчыне галаву (яе муж цяпер працуе ў вёсцы), што тая вярнула машынку «Зінгер» і купіла ў краме Кесліна «Верытас» за 363 злотых з растэрміноўкай на год, заплаціўшы адразу 200 злотых. Была выдадзеная пісьмовая гарантыя на 15 год.

З гэтага і пачалася гісторыя. Выявілася, што машынка не прыдатная для ўжытку. Але Кеслін заявіў, што другой такой машынкі ён не мае, а грошы вяртаць не хацеў. Прымушала вымушана была купіць новую машынку ўжо за 560 злотых. Цяпер яна павінна была выплаціць 360 злотых за год. На машынку была таксама гарантыя 15 год.

Хутка і гэтая машынка перастала працаваць, а механік Кесліна так яе адрамантаваў, што ламала ўсе іголкі. Прымушала зноў звярнулася да Кесліна. Той сказаў, што, калі яна хоча карыстацца машынкаю, то павінна спачатку аплаціць усю суму. Жанчыне давялося пазычаць грошы, каб заплаціць за іншага механіка і нарэшце пачаць зарабляць на кавалак хлеба шыццём. Кеслін згадзіўся тым часам даслаць свайго іншага механіка, які цалкам разабраў машынку і забраў некаторыя дэталі для замены. Гэта было зроблена па загадзе Кесліна, каб зрабіць немагчымым рамонт машынкі іншым механікам.

Сам Кеслін прапанаваў жанчыне прынесці машынку ў краму, каб яе настроіў іншы рамонтнік, бо папярэдні «ў гэтым не разбіраецца». Гэта быў манеўр з мэтай выцыганіць машынку ад Прымушала. Кеслін забраў машынку і цяпер ані задатку, ані машынкі аддаваць не хоча, дамагаючыся выплаты ўсёй сумы.

Ашуканая Прымушала звярнулася ў пракуратуру. Справа некалі будзе разгледжаная. А тым часам адкрыта абрабаваная жанчына вымушана галадаць некалькі месяцаў са сваім дзіцём. Можа, варта было б забраць машынку ў Кесліна і даць магчымасць жанчыне пачаць зарабляць? Кеслін жа з дапамогай ашуканства прысабачыў чужую рэч. Акрамя гэтага, ён павінен выплаціць кампенсацыю, і тады паплывуць у пракуратуру скаргі на Кесліна ад іншых людзей.

5 лютага

Цэны на прадукты першай патрэбы

З 1 студзеня ў Наваградскім ваяводстве ўводзяцца абавязковыя цэны на наступныя прадукты за кілаграм:

  • сала 1 гатунку – 1,8 злотых,
  • сыры бачок – 1,7 зл.,
  • вэнджаны бачок – 2,45 зл.,
  • рэбры – 1,1 зл.,
  • галава і ногі – 60 грошай,
  • сырая кілбаса – 2 зл.,
  • вэнджаная паляндвіца – 3,8 зл.,
  • сальцісон – 2,2 зл.,
  • кілбаса літоўская і паляўнічая – 4 зл.,
  • ялавічына 1 гатунку – 1,35 зл.,
  • кашэрная ялавічына – 1,35 зл.,
  • цяляціна 1 гатунку – 1 зл.,
  • кашэрная цяляціна – 1,2 зл.,
  • бараніна – 1,4 зл.,
  • кашэрная бараніна – 1,6 зл.,
  • паляндвіца – 2,5 зл.,
  • мука грубага памолу – 17 г,
  • мука прасеяная – 25 гр.,
  • хлеб жытні – 25 гр.

Будова пошты

Гарадская рада склала дамову з фірмай «М.Р. і Т» на будаўніцтва гмаху пошты ў Баранавічах. Будынак будзе знаходзіцца ў чыноўнічай калоніі (цяпер гэта частка Дома культуры). Для гэтага магістрат возьме пазыку ў Банку нацыянальнай гаспадаркі. Будаўніцтва пачнецца ўвесну.

11 лютага

Баль у Баранавічах

14 лютага ў гарнізоне (Вайсковы гарадок) адбудзецца баль усходне-крэсовага клуба верхавой язды ў Баранавічах. Уваход толькі па запрашэннях. У разасланых запрашэннях патрапіла памылка друку: пачатак быў а 22-й гадзіне, а не так, як напісана «а 20-й».

13 лютага

Забойства

У вёсцы Рабковічы паміж удзельнікамі пагулянкі адбылася штурханіна і бойка, падчас якой быў паранены ў галаву тупым прадметам Ян Куліцкі, жыхар вёскі Вольна. Ад атрыманых ранаў ён памёр у ноч з 9 на 10 лютага. Як высветлілася, яго білі жыхары вёскі Рабковічы Ян Галоўка, Юзік Цярэшка і Тэадор Вайцеховіч, супраць якіх паліцыя пачала расследванне.

15 лютага

Гарадскі цэнтр здароўя ў Баранавічах

Як паведамлялі, раней у Баранавічах стаў працаваць Гарадскі цэнтр аховы здароўя. Удакладняем, калі працуюць там розныя кабінеты.

Кабінет дантыста працуе штодня ад 8-й да 11 гадзін, агульная амбулаторыя – штодзённа ад 9 да 12 гадзіны, супрацьсухотная амбулаторыя – ад 12 да 16 гадзіны штодзённа. Амбулаторыя антытрахомы і вачэй дзейсная ў аўторак, чацвер і суботу ад 8 да 10 раніцы. Амбулаторыя венерычных і скураных хваробаў працуе ў аўторак, чацвер і суботу з 15 да 17 гадзіны. Амбулаторыя вуха, горла і носу прымае ў сераду, пятніцу і суботу з 11 да 12 гадзін. Кіраўніка цэнтра можна застаць з 12.30 да 13.30 штодня.

Адзначым, што запіс на прыём да супрацьсухотнай амбулаторыі заканчваецца за гадзіну да закрыцця, у іншыя амбулаторыі – за паўгадзіны.

19 лютага

Спрытны ўзломшчык

Пракурор акруговага суда прыцягнуў ад судовай адказнасці жыхара Баранавіч Аляксандра Плывача, які, працуючы служачым чыгуначнага дэпо, 13 снежня 1930 года паміж таварнай і пасажырскай станцыямі падабраў ключы і адчыніў касу, што знаходзілася ў багажным вагоне цягніка. Ён скраў апячатаны мех з грашыма, у якім знаходзілася больш за 2000 злотых, што належалі казначэйству.

Падчас энергічнага пошуку ў Плывача знайшлі частку грошай. Да суда падазраванага пакінулі ў вязніцы.

22 лютага

Дапамога беспрацоўным

З-за халоднай і снежнай зімы, а таксама эканамічнага крызісу з 21 студзеня ў Баранавічах пункт харчавання Чырвонага Крыжа выдае беспрацоўным і іх сем’ям з палявой кухні 1 літр гарачага супа, добра запраўленага мясам і тлушчам з 500 грамамі хлеба. Штодня выдаецца 350 такіх порцый. З-за моцных маразоў Чырвоны Крыж з дапамогай гарадскога бюджэту таксама закупіў і раздаў 100 метраў дроў. Найбяднейшыя сем’і такім чынам атрымалі па паўметра дроў.

Дзённая порцыя коштам 50 грошай (літр супа і 500 грам хлеба) адпавядае 45% прадуктаў, якія патрэбны для жыццядзейнасці чалавека.

2001 год

Intex-press

15 февраля

Спецавтобаза «проспала» гололед

Раннее утро 12 февраля выдалось, судя по звонкам в редакцию, нелегким для работников транспорта.

Виной всему этому – погодные условия и вызванный ими гололед. Вышедшие рано утром из автопарка автобусы буксовали, пытаясь преодолеть даже небольшие пригорки. Один из водителей рассказывал потом, что, работая на автобусном маршруте №6, вынужден был выходить из кабины и посыпать песком асфальт перед автобусом, чтобы проехать возвышенный участок дороги. Соответственно, из графика выбился не на 2–3 минуты, а гораздо больше…

Кстати, песок и соль на дорогу должны сыпать, по идее, не сами водители, а предприятие «Спецавтобаза». Работать оно должно круглосуточно и при подобных природных катаклизмах мгновенно ликвидировать их последствия, тем более в зимний период. Барановичская спецавтобаза утренний гололед, судя по звонкам в редакцию наших читателей, благополучно «проспала». Кстати, точно такой же случай имел место год назад, когда возле мостов в Барановичах образовалась пробка и очереди из автомобилей и автобусов, а на автобусных остановках собралось огромное число ехавших с работы людей.

Благо в этот год гололед случился рано, когда подавляющее большинство горожан еще находилось дома. И все же урок годичной давности прошел для нашей спецавтобазы, похоже, даром…

Читайте также: Эпидемия гриппа, снежные метели и отмена елочных базаров. О чем писали барановичские газеты в декабре 1930 и 2000 годов

Бунт в тюрьме и конкурс на должность бурмистра. О чем писали барановичские газеты в ноябре 1930 и 2000 годов

Как барановичанка едва не попала в сексуальное рабство и факельное шествие пожарных. О чем писали барановичские газеты в октябре 1930 и 2000 годов

Избиение палками футболистов, отставка бургомистра и два новых мусоровоза из Австрии. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1930 и 2000 годов

Молния убила несколько человек, стачка на аэродроме и дефицит сахара. О чем писали барановичские газеты в июле 1930 и 2000 годов

Удар молнии в городское управление, поборы в гимназии и откопанный сейф. О чем писали барановичские газеты в июне 1930 и 2000 годов

Разгон демонстрации конной полицией и новые манеры главы горисполкома. О чем писали барановичские газеты в мае 1930 и 2000 годов

Крах фабрики фальшивых долларов Сары Перельштейн и создание Торгового центра сыров. О чем писали барановичские газеты в апреле 1930 и 2000 годов

Война с киосками, уникальное «самоубийство» и арест на швейной фабрике. О чем писали барановичские газеты в марте 1930 и 2000 годов

Взрыв гранаты, дефицит молока и вице-бурмистр о развитии города. О чем писали барановичские газеты в феврале 1930 и 2000 годов

Машина автошколы сбила детей на тротуаре, а патрон от противогаза покалечил людей. О чем писали барановичские газеты в январе 1930 и 2000 годов

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
dimych1

20 лет прошло, а ничего особо и не изменилось.

Scroll Up