Новости / Культура

Пра ручнікі, іх ролю ў жыцці беларусаў і сімвалізм, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

10.02.2021, 11:23  / remove_red_eye 274   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Пра ручнікі, іх ролю ў жыцці беларусаў і сімвалізм, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Фота: ethnoboho.ru

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 10 лютага, у 19.00, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка з госцем. Перад удзельнікамі выступіць Ірына Юдзіна – музеяфіл, супрацоўніца Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава.

– Запрашаем пагрузіцца ў атмасферу аднаго з найлепшых музеяў Беларусі – Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава. У гэтым дапаможа гід па Ветцы і супрацоўніца музея – Ірына Юдзіна, – распавяла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – На сустрэчы паразмаўляем пра традыцыі, звязаныя з ручнікамі, пра іх ролю ў жыцці беларусаў і іх сімвалізм. Асаблівую ўвагу звернем на тэхніку ткацтва Неглюбкі – нематэрыяльную спадчыну Беларусі.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі.

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram, «Вконтакте» і тэлеграм-канале.

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: movananova.baranavichy

Фота: movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии