Знакавыя будынкі Еўропы былі падсвечаныя ў бел-чырвона-белы
У нядзелю, 7 лютага ў свеце праходзіць Дзень салідарнасці з Беларуссю.
Палац культуры і навукі ды прэзідэнцкі палац ў Варшаве, прэзідэнцкі палац у Браціславе, будынкі ўрада і міністэрства замежных спраў Эстоніі, міністэрства замежных спраў Даніі, нацыянальная бібліятэка, міністэрства замежных спраў і тэлебачанне Латвіі, тэатр Гётэ ў Брэмене, мост у цэнтры Вільні і палац прэзідэнта Літвы, опера Уроцлава, Palazzo del Podestà у Балоньі — гэтыя і не толькі аб’екты 7 лютага былі падсвечаныя ў колер беларускага сцяга, каб выказаць салідарнасць з барацьбой беларускага народа за права голасу, паведамляе «Наша Нiва».
#standwithbelarus — пад такім хэштэгам матэрыялы Дня салідарнасці публікаваліся ў сацыяльных сетках.
Комментарии
Правила комментирования
Молодцы, поддержали. Красиво то как