Новости / Культура

Як спячы хлеб у кватэры, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

3.02.2021, 12:28  / remove_red_eye 259   / chat_bubble0

Прыняць удзел у традыцыйных занятках па беларускай мове могуць усе жадаючыя.

Як спячы хлеб у кватэры, раскажуць на курсах «Мова Нанова» ў Баранавічах

Фота: pixabay.com

Заняткі «Мова Нанова» пройдуць у сераду, 3 лютага, у 19.00, у анлайн-фармаце на платформе Zoom. На мерапрыемстве традыцыйна адбудзецца моўная размінка і моўная частка, а пасля запланаваная гутарка з госцем. Перад удзельнікамі выступяць Эмілія Комар і Вераніка Парманчук – выкладчыцы курсаў «Мова Нанова Гародня» і аматаркі хатняга хлеба.

– Нашы госці распавядуць удзельнікам, як пяклі хлеб нашы бабулі і як можна пячы яго сёння, не маючы печы, а таксама якія забабоны існуюць у гэтай справе, – паведаміла Intex-press Ганна Ліцкевіч, адна з арганізатараў курсаў. – Вы не печаце хлеб, але хочаце навучыцца? Прыходзьце і атрымаеце веды ды натхненне да гэтай справы. Вы печаце хлеб? Таксама завітвайце! Будзем рады вашам экспертным парадам. Любіце хлеб есці? Тады дакладна далучайцеся – нам будзе што з вамі абмеркаваць!

Пасля заняткаў арганізатары курсаў разам з гасцямі плануюць зладзіць чэлендж: будзе рэцэпт хлеба, які цягам двух тыдняў яны прапануюць спячы дома і вынікамі сваёй працы падзяліцца ў сацсетках.

– Кожны удзельнік ужо атрымае падарунак – новы досвед і уласнапрыгатаваны хлеб, а самых-самых мы дадаткова ўжо прыдумалі, як адзначыць, – распавяла Ганна Ліцкевіч.

Каб патрапіць на заняткі, трэба запоўніць невялікую форму рэгістрацыі.

Сачыць за анонсамі беларускамоўных курсаў можна ў афіцыйнай групе «Мова Нанова Баранавічы» ў Instagram і ў «ВКонтакте».

«Мова Нанова» — бясплатныя курсы беларускай мовы, якія ладзяцца па ўсёй Беларусі з 2014 года. Яны разлічаны на шырокую аўдыторыю і карыстаюцца поспехам у людзей рознага ўзросту. Арганізатары прапануюць неакадэмічнае вывучэнне мовы ў інтэрактыўных формах. Навучанне бясплатнае, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Фота: movananova.baranavichy

Фота: movananova.baranavichy

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up