Новости / Общество

У месцах, звязаных з паўстаннем Кастуся Каліноўскага, пабывалі актывісты Баранавічаў

1.02.2021, 12:24  / remove_red_eye 329   / chat_bubble1

Група сябраў Баранавіцкай арганізацыі ТБМ з гідам 1 лютага, у сувязі са 157-й гадавінай пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага, адправілася ў вандроўку па гістарычных месцах, дзе адбываліся падзеі, звязаныя з Мілавідскай бітвай.

У месцах, звязаных з паўстаннем Кастуся Каліноўскага, пабывалі актывісты Баранавічаў

Кастусь Каліноўскі. Ілюстрацыя: svaboda.org

Актывісты наведалi:

былую Мілавідскую паштовую станцыю. Там паўстанцы захапілі коней, павозкі, карэты, узбраенні, спілавалі тэлеграфныя слупы;

мілавідскую царкву, дзе паўстанцы давалі прысягу;

мемарыял па загінуўшых воінах, дзе ўсклалі вянкі і кветкі да капліцы і каменя;

месца ля былой смалярні, дзе адбыўся бой;

вёску Югалін, дзе Каліноўскі правёў агляд войскаў і нараду. На жаль, драўляны дом, дзе была нарада, не захаваўся, напісаў адзін з актывістаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
eni.

“Верная и деятельная память удваивает жизнь.”

Scroll Up