Новости / Происшествия

Што вядома пра чалавека, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці

22.01.2021, 14:44  / remove_red_eye 1567   / chat_bubble1

35-гадовы мінчук Павел Банькоўскі падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Яго адвезлі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр, у яго больш за 50% апёкаў.

Што вядома пра чалавека, які падпаліў сябе на плошчы Незалежнасці

фота з Укантакце

Што гэта за чалавек? Cацыяльныя сеткі Паўла абнаўляліся нячаста, на старонцы «Укантакце» некалькі рэпостаў з «Нашай Нівы» і «Радыё Свабода» за 2015 год. Некаторыя каменты пісаў па-руску, некаторыя па-беларуску. Шмат здымкаў з сям’ёй — з жонкай, дзецьмі. На моры, у лесе, на шашлыках…

«Наша Ніва» пагаварыла з Кацярынай Банькоўскай. Як аказалася, былой жонкай.

фота з Укантакце

фота з Укантакце

— Я не разумею, што адбываецца, зараз паеду ў бальніцу. Але там мне сказалі, што дакументаў пры ім не было, — кажа жанчына.

Яна яшчэ трохі спадзяецца, што гэта памылка. Але калі спаліў сябе сапраўды яе былы муж, то што магло быць прычынай?

— Апошнім часам у яго быў цяжкі перыяд. Мы ў разводзе са жніўня — не па палітычных прычынах. Усё гэта яшчэ магло здарыцца таму, што ён перажываў, што сям’ю падводзіць. Бо п’е і не можа справіцца з гэтым. Але чаму ён пайшоў на плошчу — я не разумею ўвогуле.

Павел працаваў кіроўцам. Апошнім часам, па словах былой жонкі, жыў то ў сяброў, то ў сваёй маці, то яшчэ недзе.

— З мамай Паўла я гаварыла — яна таксама нічога не ведае, — кажа жанчына.

Чытайце таксама: Надзвычайнае здарэнне ля Дома ўрада ў Мінску. Сведкі сцвярджаюць, што там гарэў чалавек

Што здарылася каля Дома ўрада і чаму загарэўся мужчына, распавялі ў СК

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
1 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
ДедСаша

Судя по словам его жены — обычный алкаш…

Scroll Up