Новости / Общество

Жанчыны, якая чаплялася да Ціханоўскага, няма ў спісе сведак. Працягваецца працэс па справе затрыманых на пікеце ў Гродне

19.01.2021, 14:45  / remove_red_eye 196   / chat_bubble0

Працягваецца судовы працэс над абвінавачанымі Яўгенам Разнічэнкам, Уладзімірам Кнігай і Дзмітрыем Фурманавым. Іх затрымалі 29 мая на перадвыбарным пікеце ў Гродне. У спісе сведак няма прозвішча жанчыны, якая чаплялася з пытаннямі да Ціханоўскага, з гэтага і пачаўся канфлікт. А ўчастковы міліцыянер, які ўпаў на зямлю, ацаніў свае маральныя пакуты ў 8 тысяч рублёў.

Жанчыны, якая чаплялася да Ціханоўскага, няма ў спісе сведак. Працягваецца працэс па справе затрыманых на пікеце ў Гродне

Фота: Радыё Свабода

Сёння пацярпелыя міліцыянеры на суд не прыйшлі, двое працуюць на Вадохрышчы, трэці — на вучобе, чацвёрты хварэе. Праз гэта больш як на тыдзень адклалі разгляд справы.Такім чынам, у судзе паспелі дапытаць толькі аднаго абвінавачанага — Дзмітрыя Фурманава, ён збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую, паведамляе «Наша Нiва».

Быў затрыманы 29 мая на пікеце, сядзеў за сталом і працягваў збіраць подпісы. Затым да яго прыбеглі амапаўцы, схапілі пад рукі і пацягнулі праз сквер у машыну на вачах у яго бацькоў, якія таксама былі на пікеце.

— Да мяне падбеглі невядомыя людзі ў цывільным адзенні. Падхапілі, я атрымаў удар у твар, з-за чаго на некаторы час адключыўся, — узгадваў ён у судзе пра сваё затрыманне. — У аўтобусе мяне кінулі на падлогу, ужылі болевы прыём на запясце, у гэты момант я прачнуўся. У такім становішчы прабыў да выгрузкі ў нейкі будынак. Выгружалі ў грубай форме, з капюшонам на галаве, у сагнутым стане, як бандыта. Потым я зразумеў, што гэта, напэўна, міліцэйскі ўчастак, таму што людзі ўнутры будынка былі ўжо ў форме.

На першым пасяджэнні Фурманаў распавёў, што з лютага 2020 года быў адным з адміністратараў телеграм-чата «Краіна для жыцця». Сёння ўдакладніў, што ніякіх заклікаў да гвалту і парушэння грамадскага парадку з нагоды пікету 29 траўня ў Горадні не было, не выказвалі такія прапановы ўдзельнікі і непасрэдна пры зборы подпісаў.

— Калі вы ехалі 29 мая з Гомеля ў Гродна, абмяркоўвалі з Ціханоўскі, што акрамя збору подпісаў будзе праходзіць яшчэ масавае мерапрыемства? — удакладніла ў палітвязня суддзя.

— Не, абмяркоўваўся толькі пытанне збору подпісаў.

— Ці звяртаўся да вас Ціханоўскі з просьбай падабраць людзей у каманду для перадвыбарчай кампаніі?

— Не было такога.

— Вы самі прапаноўвалі каму-небудзь уступіць у ініцыятыўную групу? Прыходзіць на пікет? Даць, як вы казалі, інтэрв’ю Ціханоўскаму?

— Толькі бацькам казаў, калі ў вас ёсць жаданне мяне ўбачыць, калі ласка. У іншыя гарады нікога не клікаў.

Допыт Фурманава скончаны. На сёння сведкі не выклікаліся. Дарэчы, у спісе сведак не значыцца прозвішча жанчыны, якая даймала пытаннямі Сяргея Ціханоўскага на пікеце ў Гродне, з чаго і пачаўся канфлікт, калі да ўдзельнікаў падышлі міліцыянеры. Але ўдзельнікі працэсу могуць заявіць хадайніцтва аб яе выкліку суд.

Пацярпелыя на сённяшняе пасяджэнне не з’явіліся, а допыт Кнігі і Разнічэнкі адбудзецца, калі будуць дапытаныя ўсе ўдзельнікі працэсу і вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы. У сувязі з гэтым абвешчаны перапынак, наступнае пасяджэнне адбудзецца 28 студзеня.Нагадаем, фігурантаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, Кнігу і Разнічэнку таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Усе трое віну не прызнаюць. Праваабаронцы прызналі фігурантаў палітвязнямі.

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up