Новости / Общество

Памерла самая публічная супрацоўніца мінскага АМАПу Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў

9.01.2021, 19:57  / remove_red_eye 13828   / chat_bubble3

Святлана Скаражонак — самая публічная супрацоўніца жаночага ўзводу мінскага АМАПу. Пра яе кар’ерны шлях шмат разоў расказвалі дзяржаўныя СМІ — з сям’і бацькі-афганца, вывучылася на піяршчыка, але пайшла служыць.

Памерла самая публічная супрацоўніца мінскага АМАПу Святлана Скаражонак. Ёй было 29 гадоў

Святлана Скаражонак. Фота Віктара Талочкі, «Спутнік»

Кіраўніцтва МУС і кіраўніцтва мінскага АМАПУ выказалі спачуванні яе родным праз старонкі ведамственнай газеты «На страже», піша Наша Ніва.

Святлане Скаражонак было 29 гадоў, яна паходзіла з Нясвіжа. Бацька-памежнік ў савецкія часы служыў у Афганістане і Туркменістане, маці — культработнік. Святлана была адзіным дзіцём у сям’і. Скончыла факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ, а пасля прайшла падрыхтоўку ў навучальным цэнтры МУС і ў 2014 годзе стала служыць у АМАПе.

Святлана Скаражонак. Фота Віктара Талочкі, «Спутнік»

Святлана Скаражонак. Фота Віктара Талочкі, «Спутнік»

Жаночы ўзвод у мінскім АМАПе быў створаны яшчэ ў 2009 годзе. Жанчыны-амапаўкі праводзяць дагляды ў судах, на канцэртах, спартыўных турнірах, а таксама патрулююць вуліцы.

Святлана справа. Фота Віктара Талочкі, «Спутнік»

Святлана справа. Фота Віктара Талочкі, «Спутнік»

У папярэдніх інтэрв’ю Святлана Скаражонак расказвала, што яе малады чалавек таксама служыць у АМАПе: «У нас з Максімам акрамя службы шмат агульнага, я б наўрад ці змагла сустракацца з чалавекам «з грамадзянкі». Калі ў нас супадаюць выхадныя, адпраўляемся на велапрагулкі ў парк, ходзім у кіно, тэатры».

Пытанне, ці мае смерць Святланы Скаражонак крымінальны характар, афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама пакінула без каментароў.

Святлана Скаражонак. Фота Віктара Талочкі, «Спутнік»

Святлана Скаражонак. Фота Віктара Талочкі, «Спутнік»

Поделиться:
Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
3 Комментарий
большинство голосов
новее старее
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
#жывебелыгусь

Вечная память-царства небесного!

Scroll Up