Новости / Культура

На бясплатным Калядным анлайн-канцэрце выступяць Іван Кірчук з «Троіцы», Сяржук Доўгушаў з «Вураю» і іншыя зоркі

5.01.2021, 11:40  / remove_red_eye 367   / chat_bubble0

5 студзеня у 19:00 адбудзецца LIVE на Каляды з Іванам Кірчуком і Сержуком Доўгушавым. У онлайн-фармаце беларусаў запрашаюць далучыцца да святочнага канцэрта, каб пранікнуцца атмасферай каляднага цуду.

На бясплатным Калядным анлайн-канцэрце выступяць Іван Кірчук з «Троіцы», Сяржук Доўгушаў з «Вураю» і іншыя зоркі

Гэта будзе ўтульная імпрэза з каляднымі песнямі і расповедамі пра калядныя традыцыі на Беларусі. Гледачы змогуць падзяліцца падчас онлайна сваімі каляднымі гісторыямі і задаць пытанні Івану ды Сяржуку. А яшчэ героі нашай онлайн-імпрэзы прапануюць паглядзець выдатныя кліпы на калядную тэматыку ад «Вольнага Хора», «Троіцы», «Астроўны» ды «Вурая».

LIVE на Каляды ладзяць Фонд культурнай салідарнасці разам з грамадскай кампаніяй «Годна». Спасылка на трансляцыю.

Комментарии

Правила комментирования

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Ответы по тексту
Посмотреть все комментарии
Scroll Up