У Івацэвічах быў ператрус у рэдактара сайта «Першы рэгіён» Паўла Дайліда
Пасля ператрусу ў рэдакцыі і ў кватэры заснавальніка сайта «Першы рэгіён» міліцыянты прыйшлі да рэдактара сайта Паўла Дайліда, паведамляе БАЖ. У яго дома таксама быў ператрус, у выніку забралі мабільны тэлефон. Пасля гэтага павезлі ў Івацэвіцкі РАУС. Вобшук быў у межах крымінальнай справы паводле арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), якую завялі на карэспандэнта «Першага рэгіёну» з Драгічына Сяргея Гардзіевіча.
Паўла Дайліда забралі з дома, там засталася адно малалетняе дзіця. Да Паўла дадому прыехаў сябар, каб пабыць з дзіцём, пакуль журналіст у міліцыі.
Нагадаем, 24 снежня Паўла Дайліда выклікалі ў Івацэвіцкі РАУС для апытання наконт гісторыі з размаляваным плотам старшыні Івацэвіцкага райвыканкама. Інцыдэнт адбыўся прыкладна ў ноч на 31 кастрычніка гэтага года, калі на чырвоным плоце службовага дома кіраўніка раёна хтосьці намаляваў белыя палосы.
Пакуль Паўла Дайліда апытвалі ў РАУС, з яго акаўнта выдалілі групу ў Viber, дзе меркавана было апублікавана паведамленне, якое і змяшчала абразу прэзідэнта Беларусі.
Комментарии
Правила комментирования
Чтобы не очень расслаблялись……